Тарасенко, В. Сваё — роднае сэрцу / Валянціна Тарасенка // Магілёўскія ведамасці. — 2026. — 6 лютага. — С. 10
Пятніца — дзень, калі хочацца крыху спыніцца, адчуць цеплыню роднага слова і дакрануцца да таго, што робіць нас адзіным народам.
Сёння гэта дзень, які стаў у беларусай асацыявацца з рэспубліканскім праектам «Кожная пятніца — роднае, сваї». Гэта ініцыятыва накравана на развіцце і падтрымку цікавасці да беларускай культуры, традыцый і роднай мовы, папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і нацыянальных культурных каштойнасцяў.
Субʼекты гаспадарання і простых беларусаў заклікаюць кожную пятніцу насіць адзенне і абутак беларускай вытворчасці, гатаваць з мясцовых прадуктаў, слухаць і трансліраваць айчынную музыку, чытаць і размаўляць на беларускай мове.
Да агульнанацыянальнага праекта далучыліся ўсе. Бібліятэкі Магілёва таксама. У іх прайшоў шэраг культурна-масавых мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне цікавасці да роднай мовы, паглыбленне ведаў пра Беларусь, яе мінулае і сучаснасць, а таксама на выхаванне пачуцця нацыянальнай самасвядомасці і гонару за культурную спадчыну свайго народа. Гэта краязначы квіз «Беларусь. Правер свае веды», пазнавальная гульня «Роднай мовы пералівы», гадзіна чытання «Родная мова, цудоўная мова», гадзіна цікавых фактаў «Зроблена ў Беларусі», квіз-пляцоўка «Беларускае — самае маё», інтэлектуальны квэст «Янка Купала і яго спадчына», інтэрактыўны ўрок «Уладзімір Караткевіч. Рыцар зямлі беларускай».
А у студзені ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса г. Магілёва арганізавалі квіз-пляцоўку «Беларускае — самае маё». Наведвальнікам прапаноўвалася праглядзець кнігі, прадметы побыту беларусаў. Чытачы мелі магчымасць даведацца, як той ці іншы прадмет гучыць на беларускай мове, успомніць прыказкі і прымаўкі, скласці карту Беларусі, вывучаючы тым самым гарады, прачытаць вершы і невялікія творы на роднай мове.
Знаёмства з інтэрактыйнай выставай натхніла наведвальніцу Таццяну Сапранкову прачытаць урывак з аўтарскага верша «Так хочацца».
3 6 лютага бібліятека запрашае наведаць ужо новую беларускую пляцойку «Да родных вытокаў», прысвечаную традыцыйнай беларускай кухні, на якой кожны зможа паспрабаваць сябе ролі повара.
— Чытачоў чакае цікавая гульня, дзе трэба правільна злучыць назвы прадуктай (беларускае слова і прадукт), а толькі потым сабраць з прапанаваных інгрэдыентаў беларускія стравы. Для пачаткоўцай-кулінараў мы падрыхтавалі спецыяльныя рэцэпты з падрабязнымі інструкцыямі прыгатавання, дякуючы якім можна даведацца назвы страў і навучыцца гатаваць іх самастойна. Яны змогуць азнаеміцца з тэматычнай падборкай літаратуры. Кнігі можна не толькі прачытаць у бібліятэцы, але і узяць дадому, — расказала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя К. Маркса Ірына Крышталёва.
Кожны месяц пляцоўка будзе абнаўляцца і прысвячацца новай тэме, звязанай з культурай, гісторыяй і традыцьямі Беларусі. Гэта дазволіць пазнаеміць наведвальнікаў з рознымі аспектамі беларускай спадчыны, тым самым пашырыць свае веды і адкрыць для сябе нешта новае.
Валянціна ТАРАСЕНКА