Башарымава, К. Праз дыялог і паразуменне / Крысціна Башарымава // Культура. — 2026. — 2 мая (№ 18). — С. 6.
“Ва ўмовах глабалізацыі традыцыйная культура набывае асаблівае значэнне, спрыяючы ўмацаванню нацыянальнай ідэнтычнасці і міжкультурнага ўзаемаразумення”. Словы з прывітальнага адраса міністра культуры Рэспублікі Беларусь Марата Маркава сталі лейтматывам IX Міжнароднага форуму “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развщця грамадства”.
ПЛАТФОРМА ДЛЯ ІДЭЙ
З 13 па 16 красавіка Магілёў ператварыўся ў цэнтр міжнароднага культурнага абмену. Горад на Дняпры аб’яднаў прадстаўнікоў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі. Навукоўцы, дзеячы культуры, спецыялісты з 8 краін сабраліся, каб абмеркаваць актуальный пытанні развіцця і папулярызацыі нацыянальных традыцый на фоне сучасных выклікаў. Марат Маркаў накіраваў удзельнікам прывітальны адрас, зачытала кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Вераніка Шышкоўская. Марат Сяргеевіч выказаў упэўненасць, што форум паспрыяе пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва, будзе платформай для новых ідэй і доўгатэрміновых партнёрскіх сувязей.
ДЫНАМІЧНЫ РЭСУРС
Ключавы пункт праграмы — міжнародная навукова-практычная канферэнцыя. Найболыпую ўвагу ўдзялілі тэме “Роля народнай мастацкай творчасці ў фарміраванні культурнай спадчыны і міжкультурнага дыялогу”. Асноўная ідэя — неабходнасць пераасэнсавання традыцыйнай культуры як жывога, дынамічнага рэсурсу, здольнага не толью несці нацыянальную ідэнтычнасць, але і служыць мостам паміж культурамі, інструментам камунікацыі і развіцця. Так, аўтэнтычныя рамёствы, музыка, фальклор, абрады цяпер не проста аб’екты культурнай памяці — яны становяцца актуальнымі сродкамі дыялогу, які злучае розныя этнасы і цывілізацыі.
Праца канферэнцыі паказала, што краіны-ўдзельніцы робяць істотныя крокі ў гэтым напрамку. У прыватнасці, адзначаны намаганні па стварэнні і пастаянным папаўненні нацыянальных рэестраў элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў адпаведнасці з канвенцыяй ЮНЕСКА. Дэлегаты падкрэслілі, што захаванне нацыянальных і рэгіянальных культурных традыцый патрабуе дзяржаўнай падтрымкі.
Важным аспектам абмеркавання таксама было развіццё метадаў турыстычнага выкарыстання нематэрыяльнай і матэрыяльнай культурнай спадчыны, якая можа стаць галоўным фактарам фарміравання этнічнай і цывілізацыйнай ідэнтычнасці.
МАСТЫ КАМУНІКАЦЫІ
Адмысловае месца заняло пьгганне аб ролі традыцыйнай музычнай культуры ў фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці і наладжванні міжкультурнага дыялогу. Даклады датычыліся школ майстроў па вырабе народных музычных інструментаў і навучанні ігры на іх; уплыву музычнай культуры на сучасную музычную індустрыю; бытавання эпічных традыцый у паўночных і паўднёвых рэгіёнах Расіі, Азербайджана, Казахстана, Арменіі. Узнікла дыскусія: народныя звычаі ва ўмовах глабалізацыі з’яўляюцца мостам камунікацыі ці мяжой, якая абараняе культурную ўнікальнасць? Удзельнікі прыйшлі да высновы, што захаванне традыцый і развіццё міжкультурных сувязей — узаемадапаўняльныя задачы.
НАРОДНЫ КАЛАРЫТ
Сярод сёлетніх навінак форуму — выстава-кірмаш “Народны каларыт”. Яна аб’яднала ўмельцаў з усёй краіны і стала пляцоўкай для дэманстрацыі багацця нацыянальных рамёстваў — ад вышыўкі і ткацтва да керамікі, разьбы па дрэве і саломапляцення. Але кірмаш не спыніўся на паказе і продажы предметаў галоўным было жывое ўзаемадзеянне адмыслоўцаў і наведвальнікаў, абмен досведам, прасоўванне рамёстваў як актуальнага элемента сучаснага культурнага працэсу.
Яскравым аздабленнем міжнароднага свята паслужылі разнастайныя майстар-класы, канцэрты, фальклорна-абрадавыя праграмы. Увагу таксама прыцягнула экспазіцыя Нацыянальнага музея Рэспублікі Дагестан імя Алібека Таха-Годзі “Мой Дагестан”. Увесь комплекс мерапрыемстваў працаваў на цэласнае ўспрыманне традыдыйнай культуры, стымуляваў цікавасць да яе сярод спецыялістаў і шырокай аўдыторыі.
ЗАХОЎВАЦЬ I РАЗВІВАЦЬ
Міжнародная сустрэча ў Магілёве пацвердзіла: зберажэнне традыцыйнай культуры — глабальны выклік, які патрабуе сумесных намаганняў, абмену досведам і ўкаранення інавацыйных падыходаў. Дзявяты форум стаў значнай пляцоўкай для фарміравання стратэгій, умацавання міждзяржаўных кантактаў і пошуку пунктаў судакранання спадчыны і сучаснасці. Менавіта праз захаванне і развіццё традыцыйнай культуры, праз дыялог і паразуменне нацый можна пабудаваць больш гарманічную і ўстойлівую будучыню.
Крысціна БАШАРЫМАВА, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы