Скарбніца Прыдняпроўя: з павагай да гісторыі, з любоўю да Радзімы

Рудак, А. Скарбніца Прыдняпроўя: з павагай да гісторыі, з любоўю да Радзімы / Антон Рудак // Культура. — 2026. — 8 мая (№ 19). — С. 4.

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта “Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2021-2025 гады і 2025 год” вызначаныя калектывы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

У ліку арганізацый культуры ўшанаваны Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава. Чым жыве ўстанова і якім быў шлях да высокага прызнання?

АСНОЎНЫЯ ВЕХІ

Першы музей у горадзе над Дняпром вядзе свой летапіс з 1867 года: скарбніца была створаны пры губернскім статыстычным камітэце і мела гістарычны, этнаграфічны і геаграфічны аддзелы, у аснове якіх ляжала калекцыя сельскагаспадарчых і этнаграфічных вырабаў, сабраных для анграпалагічнай выставы ў Маскве. Сярод паўтары тысячы прадметаў, што захоўваліся ў музеі,— троннае крэсла Кацярыны II з магілёўскага дарожнага палаца і сані Напалёона, кінутыя ім падчас уцёкаў у 1812-м, а таксама граматы Жыгімонта III і Станіслава Аўгуста.

У 1904-м у Магілёве адкрыўся царкоўна-археалагічны музей, створаны вядомьім этнографам, фалькларыстам і археолагам Еўдакімам Раманавым, а ў 1918-м два музеі аб’ядналі ў адзін. Менавіта ў фондах гэтай скарбніцы захоўваўся знакаміты крыж Еўфрасінні Полацкай які знік разам з усімі калекцыямі ў ліпені 1941-га. Пасля вайны ўстанова адрадзілася толькі ў 1949-м, а праз два гады адкрылася яе экспазіцыя, прысвечаная перыяду Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннаму будаўнідтву. У 1961 -м музей атрымаў уласны трохпавярховы будынак колішняга акруговага суда на Савецкай плошчы, узведзены ў 1778-м. Сёння фонды налічваюць больш за 130 тысяч прадметаў, сярод якіх матэрыялы археалагічных раскопак, калекцыі манет і скарбаў, жывапіс, прадметы побыту, этнаграфічныя калекцыі і многае іншае.

З ГЛЫБІНЬ ВЯКОЎ

Першы раздзел музея прысвечаны археалогіі і старажытнай гісторыі Магілёўшчыны ды адлюстроўвае матэрыяльную культуру і гаспадарчую дзейнасць насельніцтва Падняпроўя ад палеаліту да Сярэднявечча. Тут можна пабачыць крэмніевыя і каменныя наканечнікі стрэл, разцы, скрабкі, сякеры, жалезныя нажы, шылы, крэсівы і зброю, ляпны і ганчарны посуд, бранзалеты, падвескі, кольцы, фібулы і многае іншае. Дыярамы адлюстроўваюць сцэны палявання на маманта, заняткі рыбалоўствам і ганчарствам, выгляд курганоў і селішчаў. Асобны комплекс прысвечаны гарадзішчу Нікадзімава, якое існавала на тэрыторыі сўчаснага Горацкага раёна ў V—VII стагоддзях. У экспазіцыі прадстаўленыя рэканструкцыя гэтага паселішча і найбагацейшы рэчавы комплекс — прадметы ўзбраення, рыштунак каня і вершніка, а таксама ўпрыгожанні з каляровых металаў, шкла і бурштыну.

У наступных залах разглядаецца гісторыя краю ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Тут можна пабачыць рэканструкцыю магілёўскага замка, збудаванага ў 1520-я, план і выявы горада XVII — пачатку ХVIII стагоддзя. У раздзеле, прысвечаным трагічным падзеям беларускай гісторыі XVII—ХVIII статоддзяў, дэманструецца ўзбраенне і калекцыя фалерыстыкі. Асобна распавядаецца аб вайне 1812 года і дзейнасці дзекабрыстаў, звязаных з Магілёвам. Апошнія залы паказваюць панараму жыцця краю пасля адмены прыгоннага права, стан раместваў і здабывання, развіццё прамысловасці, транспарту і банкаўскай справы ў гэты перыяд.

Частка экспазіцыі прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны, калі ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання апошняга прадстаўніка царскай дынастыі Раманавых, Мікалая II. Ёсць раздзел аб усталяванні ў краі савецкай улады, перыядах нямецкай і польскай акупацыі падчас Грамадзянскай вайны, развіцці Магілёўшчыны ў 1920—1930 гады. Падзеям Вялікай Айчыннай нададзена асаблівая ўвага: вітрыны насычаны дакументамі і прадметамі, якія належалі героям абароны Магілёва ў ліпені 1941-га, падпольшчыкам, партызанам і воінам-вызваліцелям.

НА ЛЮБЫ ГУСТ

Экспазіцыя “Прырода краю” дазваляе азнаёміцца з палеанталагічнымі матэрыяламі, асаблівасцямі рэльефу і клімату, глебавай і геалагічнай структуры ўсходняга рэгіёна Беларусі.

Тут можна пабачыць закамянеласці, касцяныя астанкі маманта, калекцыі мінералаў. Яшчэ адзін раздзел прысвечаны рэльефу і водным абшарам Магілёўшчыны, іншы — лясным масівам і іх шматлікім насельнікам. Тут экспануюцца тры вялікія тэматычныя дыярамы, дзе ў натуральным асяроддзі прадстаўлены барсукі, ласіха, воўкі кабан у розныя поры года.

У 1999 годзе адкрылася экспазіцыя Музея этнаграфіі. У аснову яе канцэпцыі былі пакладзеныя асноўныя абрадавыя святы беларусаў. Сярод экспанатаў — народный строі, ручнікі, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з дрэва, лазы, лёну, саломы і гліны з розных куткоў Падняпроўя.

У 2004-м адкрылі экспазіцыю “Магілёў губернскі”, што адлюстроўвае сацыяльна-бытавую карціну жьщця гарадскога насельніцтва XIX — пачатку XX стагоддзяў — мяшчан, купцоў, дваран, чыноўнікаў, вайскоўцаў і духовенства. Тут можна зазірнуць у краму купца, кнігарню і фотаатэлье, завітаць у жытло магілёўскіх гараджан, наведаць дваранскую гасцёўню і кабінет чыноўніка. Інтэр’еры ўзноўленыя з выкарыстаннем арыгінальных прадметаў побыту і мэблі.

Мастацкі музей імя П.В. Масленікава, які сёння з’яўляёцца філіялам абласнога, быў заснаваны ў 1990-м, а праз чатыры гады тут адкрылася першая ў краіне аўтарская галерэя, прысвечаная творчасці народнага мастака Беларусі, і ў 1996-м установе было нададзена яго імя. У скарбніцы захоўваюцца ўзоры мастацтва XVI—ХІХ стагоддзяў, калекцыя беларускай школы іканапісу і творы многіх мастакоў — ураджэнцаў Магілёўшчыны, У экспазіцыі “Захаваная спадчына” – узоры манументальнага жывапісу, іканапісу, скульптуры і кніжнай гравюры.

Мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі у Бялынічах, які таксама з’яўляецца філіялам абласнога, адкрылі ў 1970 годзе. Тут прадстаўленыя 27 твораў майстра, а таксама работы народных мастакоў Беларусі Яўгена Зайцава, Івана Міско, Георгія Паплаўскага, Міхаіла Савіцкага, Сяргея Селіханава і Леаніда Шчамялёва. У 2020-м да Дня беларускага пісьменства музей быў цалкам рэканструяваны.

НА МЕСЦЫ РАТНАГА ПОДЗВІГУ

У ліпені 2025-га на Буйніцкім полі адбылося ўрачыстае адкрыццё яшчэ аднаго філіяла — Музея Славы Магілёўшчыны. Годам раней, напярэдадні 80-й гадавіны абароны дняпроўскага рубяжа, ініцыятыўная група ў складзе кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пошукавікаў і грамадскасці Магілёва выступіла з прапановай аб рэканструкпыі мемарыяльнага комплексу “Буйніцкае поле” і стварэнні музея. Яго ўзвядзенне было распачатае ў 2023-м і часткова фінансавалася за кошт сродкаў Саюзнай дзяржавы. Першапачаткова музей планавалі прысвяціць толькі вайсковай славе, але ў выніку канцэпцыя была пашыраная.

У афармленні двух паверхаў будынка, узведзенага ў выглядзе Ордэна Вялікай Айчынннай вайны, выкарыстаныя тэхналогіі дапоўненай рэальнасці, ужыты мультымедыйны і інтэрактыўны падыход, які дапамагае наведвальнікам глыбей пагрузіцца ў гісторыю. Форма ордэна абраная таму, што Магілёў удастоены гэтай узнагароды за мужнасць і стойкасць, праяўленыя працоўнымі горада ў гады Вялікай Айчьшнай вайны, а таксама за поспехі, дасягнугыя ў гаспадарча-культурным будаўніцтве.

Адкрываюць экспазіцыю залы, прысвечаныя даваеннаму Магілёву. Наступныя — датычацца падзей першых тыдняў Вялікай Айчыннай, гісторыі бою на Буйніцкім полі, той ролі, якую адыгралі ў гэтай бітве народнае апалчэнне, органы міліцыі ды дзяржбяспекі, артылерыя і авіяцыя, а таксама ўдзелу ўраджэнцаў Магілёўшчыны ў баях на фронце. З дапамогай мультимедийных сродкаў тут ажыўленыя постаці маршалаў Савецкага Саюза Барыса Шапашнікава і Клімента Варашылава, пісьменніка і сведкі бою на Буйніцкім полі Канстанціна Сіманава, камандзіра 388-га стралковага палка Сямёна Куцепава і камандзіра батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава.

Раздзелы, размешчаньш на другім паверсе, распавядаюнь аб перыядзе фашысцкай акупацыі, дзейнасці падполля і партызанскім руху, а таксама аб вызваленні Магілёўшчыны ад гітлераўцаў. Асобныя залы знаёмяць з выхадцамі гэтага краю, якія бралі ўдзел у лакальных канфліктах другой паловы XX стагоддзя, а таксама працоўнай славе вобласці ў пасляваеыныя гады.

РАЗАМ ДЗЕЛЯ ПАМЯЦІ

Як распавёў дырэктар музея Яўген Белавусаў, сёння ўстанова рыхтуецца да правядзення навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыка-культурная спадчына Падняпроўя”, якая адбудзецца 19 чэрвеня. Сярод прапанаваных для разгляду тэм — музейныя калекцыі як гістарычныя крыніцы, актуальныя аспекты гісторыі, археалогіі і этнаграфіі Падняпроўя, месца краязнаўства ў сістэме навукова-даследчай работы, этнічныя і канфесійныя працэсы, гісторыя ваенных канфліктаў на тэрьггорыі Магілёўшчыны і ахова гісторыка-культурнай спадчыны.

Таксама да 85-годдзя гераічнай абароны Магілёва музей запускае маштабны міжнародны праект “Героі абароны. Трагедыя і подзвіг”, які аб’яднае музеі, архівы, пошукавікаў, валанцёраў і моладзь з розных мясцін Беларусі і Расіі. У рамках праекта ладзіцца акцыя “Героі абароны”, накіраваная на збор асабістых рэчаў, лістоў, фотаздымкаў і жывых успамінаў тых, хто ўдзельнічаў у абароне Магілёва. Запланаваны конкурс дзіцячага малюнка, падчас якога школьнікі пераасэнсуюць трагедыю і подзвіг праз прызму ўласнай творчасці. Таксама будуць зладжаныя круглы стол з удзелам гісторыкаў і іншых экспертаў і выставачны праекг, што злучыць архіўныя дакументы і творы дзяцей.

Антон РУДАК