З Узбекістана — з медалямі

Сінькевіч, Г. З Узбекістана — з медалямі / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2026. — 15 мая. — С. 18.

Навучэнцы з Магілёва ў складзе каманды Беларусі бліскуча выступілі на Міжнароднай біялагічнай алімпіядзе імя Авіцэны, якая прайшла ва Узбекістане.

Інтэлектуальныя спаборніцтвы аб’ядналі амаль 100 удзельнікаў з 12 краін свету. Праграма алімпіяды ўключала тэарэтычныя і практычныя заданні па біяінфарматыцы, малекулярнай біялогіі і біяхіміі Беларускія школьнікі паспяхова справіліся з задачамі і ўпэўнена ўвайшлі ў лік лідараў міжнароднага рэйтынга. У скарбонцы ўзнагарод зборнай «золата», 2 «серабра» і «бронза».

Сярэбраныя медалі для каманды заваявалі вучань сярэдняй школы № 21 Магілёва Станіслаў Ярмоленка і навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Ганна Шульгоўская.

— Перамога нашых навучэнцаў на міжнароднай арэне — яскравае пацвярджэнне высокага ўзроўню якасці айчыннай адукацьп. Медалі такога ўзроўню не даюцца проста так: за імі стаяць гады ўпартых заняткаў, шчырае захапленне дзяцей навукай. Асабліва хацелася б падкрэсліць майстэрства педагогаў, якія змаглі ў поўнай меры раскрыць патэнцыял навучэнцаў, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Здорыкава.