Сінькевіч, Г. Размова аб важным / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2026. — 3 лютага. — С. 4.
Прыярытэты ідэалагічнай работы ў прафесійнай адукацыі абмеркавалі на пасяджэнні савета кіраўнікоў каледжаў Магілёўскай вобласці,
Мерапрыемства прайшло з удзелам намесніка міністра адукацыі Кацярыны Пятруцкай і стала працягам серыі аналагічных сустрэч у рэгіёнах. У ходзе дыялогу была падкрэслена значнасць выхаваўчай і ідэалагіч-най работы, высокая адказнасць педагогаў за асобаснае станаўленне і фарміраванне светапогляду навучэнцаў.
— Галоўным ідэолагам у каледжы абавязаны быць кіраўнік. Дырэктар задае тон. Але і кожны выкладчык, кожны майстар павінен разумець сваю адказнасць за ідэалагічнае выхаванне, за выхаванне грамадзяніна і патрыёта. Першачарговая задача педагога не навучыць. Спачатку трэба выхаваць, а пасля даць веды. Задача майстра — даць прафесію. I тады на выхадзе мы атрымаем чалавека з вялікай душой і сэрцам, які сваёй працай гатовы ўносіць уклад у развіц-цё роднай краіны,—адзначыла Кацярына Аляксандраўна.
Ва ўстановах прафесійнай адукацыі Прыдняпроўскага краю ідэалагічная работа будуецца па розных напрамках. Так, у Магілёўскім дзяржаўным політэхнічным калёджы ў гэтым ключы цесна ўзаемадзейнічаюць з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў.
— Рэгулярна праводзім і мерапрыемствы па духоўна-маральным, грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі. Эфектыўна наладзілі рэалізацыю інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ». Стараемся прывіць навучэнцам правільныя жыццёвыя каштоўнасці і ідэалы. Імкнёмся да таго, каб нашы выпускнікі сталі не толькі прафесіяналамі сваёй справы, але і высокамаральнымі людзьмі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, — паведаміла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце МДПК Таццяна Кубліцкая.
Кацярына Пятруцкая сустрэлася таксама з дырэктарамі ўстаноў атульнай сярэдНяй аду-кацыі. Падчас размовы аналізаваліся магчы-масці павышэння эфектыўнасці аказання сацы-яльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу. Ак-цэнтбыўзроблены на неабходнасці аптымізацыі дакументаабароту ў рабоце педагогаў сацыяль-ных і педагогаў-псіхолагаў.
Дзейснымі алгарытмамі па зніжэнні папяровай нагрузкі з калегамі падзялілася дырэктар сярэдняй школы № 35 Бабруйска імя П. І. Батава Таццяна Васілеўская. Па яе меркаванні, упор трэба рабіць на дакладнае, нарматыўна абгрунтаванае размежаванне абавязкаў.
— Ёсць адпаведная інструкцыя, якая вызначае ядро дзейнасці педагога сацыяльнага і педагога-псіхолага. Дадаткова мы прынялі лакальнае рашэнне аб выключэнні неўласцівых функцый. Забаранілі прыцягненне гэтых спецыялістаў да дзяжурстваў па сталовай, замены ўрокаў. Акрамя таго, пераразмеркавалі дакументаабарот. Некаторыя маніторынгі і справаздачы пакінулі за класнымі кіраўнікамі і завучамі. Важным крокам стала адладжванне адзінай сістэмы работы. Прафілактыка сямейнай нядобранадзейнасці і гвалту ў адносінах да непаўналётніх, суіцыдальных паводзін навучэнцаў — агульная місія ўсяго педагагічнага калектыву, — расказала Таццяна Францаўна.
Прынятыя меры прынеслі чаканыя практычныя вынікі. Кампетэнцыі педагогаў сацыяльных і педагогаў-псіхолагаў у 35-й бабруйскай школе выкарыстоўваюцца ў поўным аб’ёме. У спецыялістаў істотна павялічыўся час на індывідуальныя кансультацыі і групавыя занята з дзецьмі.
Як было заўважана на нарадзе, прафілактычную работу ў школе варта будаваць менавіта на згуртаванасці ўсіх зацікаўленых. Ускладаць аб’ёмны пласт гэтай дзейнасці на некалькіх спецыялістаў недапушчальна. Далучаны павінны быць і класныя кіраўнікі, і настаўнікі-прадметнікі. Толькі тады атрымаецца бачыць кожнае дзіця, каб у патрэбны момант працягнуць яму руку дапамогі.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.