Фестываль талентаў

Тузянкова, Г. Фестываль талентаў : першы крок : [абласны творчы праект «Фестываль народных талентаў Магiлёўшчыны»] / Ганна Тузянкова // Магілёўскія ведамасці. — 2016. — 11 марта. — С. 24.

У канцэртнай зале «Магілёў» адбылося ўрачыстае адкрыццё абласнога творчага праекта «Фестиваль народных талентаў Магілёўшчыны». Арганізатары праекта — Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы і аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў.

У адкрыцці прымалі ўдзел вядомыя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь, сярод якіх — харэаграфічныя ансамблі «Рунь» і «Сувенір», народныя ансамблі народнай музыкі «Магілёўцы», вакальны «Івіца», эстраднай песні «Арыён», харэаграфічны «Алеся» і іншыя.

Абласны творчы праект «Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны» будзе праходзіць з сакавіка па снежань 2016 года.

Непасрэдна фестывальныя мерапрыемствы распачалі творчыя калектывы Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Магілёўскага раёна. Творчая прэзентацыя была прадстаўлена разнастайнай канцэртнай праграмай вакальна-харавых і харэаграфічных калектываў, а таксама выставай рушнікоў і вырабаў майстроў раёна, якія працуюць у розных жанрах дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Наступнымі, хто шчыра будзе дарыць сваю творчасць, стане Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна, якая прадставіць сваю творчую прэзентацыю 16 сакавіка.

Асноўныя задачы праекта — развіццё і папулярызацыя разнастайнасці жанраў аматарскай мастацкай творчасці і народных промыслаў, узаемаабмен вопытам кіраўнікоў аматарскіх калектываў, спецыялістаў метадычных службаў, па-вышэнне прэстыжу прафесіі работніка культуры.