Новае слова ў краязнаўстве

Станкевіч, І. Новае слова ў краязнаўстве / Ірына Станкевіч // Культура. — 2026. — 14 жніўня (№ 33). — С. 14.

Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна плённа працуе над анлайн-праектамі, у якіх прадстаўляе гісторыка-культурную спадчыну рэгіёна.

Сярод іх вылучаюцца віртуальныя музеі народных пісьменнікаў Беларусі Аркадзя Куляшова і Івана Чыгрынава.

Інтэрнэт-пляцоўкі, што распавядаюць пра пісьменнікаў-землякоў, — новае слова ў літаратурным краязнаўстве, — гаворыць намеснік дырэктара ўстановы Наталля Дробышава. — Музеі Куляшова і Чыгрынава — найбольш значныя і маштабныя нашы праекты ў галіне захавання і папулярызацыі творчай сдадчыны. Гэтую вялікую працу адмыслоўцы Магілёўскай абласной бібліятэкі вялі некалькі гадоў — пад кіраўнідтвам вучонага сакратара Юліі Касцюк і бібліятэкара Івана Малініна, які і афармляў экспазіцыі. Актыўны ўдзел прыняла бібліятэкар Галіна Дзятлава.

Калектыў аўтараў ушанаваны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за стварэнне электронных рэсурсаў на тэму малой радзімы.

— У віртуальным музеі Аркадзя Куляшова “Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога” прадстаўлены жыццё і літаратурная спадчына паэта і грамадскага дзеяча, — расказвае Галіна Дзятлава. — Асветнщка-адукацыйны праект уключае сем раздзелаў, кожны — па некалькі тэматычных кірункаў.

Прыкладам, глава, прысвечаная біяграфіі Аркадзя Аляксандравіча, — “Шлях да акіяна”. Гэта адсылка да літаратуразнаўчай работы з такой жа назвай даследчыка Васіля Бечыка і аднаго з апошніх і самых глыбокіх твораў класіка “Далёка да акіяна”. Раздзел ахоплівае розныя бакі шматграннай дзейнасці Аркадзя Куляшова, адлюстроўвае нерастыражаваныя факты і істотна ўдакладняе пададзёны ў даведніках жыццяпіс. Звесткі падмацаваны ўспамінамі родных, сяброў і калег, тэкстамі выступленняў, інтэрв’ю, лістамі, архіўнымі матэрыяламі.

Прыцягвае ўвагу першы дакументальны фільм пра творцу “Край крынічны”, выпушчаны ў 1972-м Беларускім тэлебачаннем. Карціну дапаўняе артыкул «Саматэвічы» дачкі паэта Валянціны, якая ў той час працавала як аўтар і рэдактар тэлеальманаха Вртаратурная Беларусь”. Жанчьша ўсведамляла, што жыве побач з вялікім чалавекам таму лічыла сваім абавязкам зняць бацьку на кінастужку, захаваць яго аблічча для грамадства і для сям’і.

Каб адшукаць увесь гэты скарб, бібліятэкарам даводзілася наведваць архівы, рабіць выпіскі з дакументаў, гутарыць з паплечнікамі Аркадзя Аляксандравіча. Потым усё сістэматызаваць, алічбоўваць, прыстасоўваць пад фармат інтэрнэт-рэсурсу… Працы аказалася шмат, але, як запэўніваюць энтузіясты, яна была цікавай і карыснай.

Дарэчы, да іх здабыткаў звяртаюцца выкладчыкі, настаўнікі, студэнты і навучэнцы. Найбольш папулярныя раздзелы — “Творчасць” і “Творы”, дзе ў некалькіх тэматычных рубриках грунтоўна разглядаецца паэтычная і перакладчыцкая дзейнасць, прадстаўлена храналогія выхаду кніг, размешчаны выбраныя вершы, у тым діку некалькі — на мовах свету. Ёсць запісы: асобныя творы прачытаны самім Куляшовым,

Другім маштабным асветніцка-адукацыйным інтэрнэт-праектам стаў віртуальны музей выбітнага сына Касцюковіччыны Івана Чыгрынава “Вернасць праўдзе”.

— Досвед работы над спадчынай Аркадзя Куляшова натхніў нас, — прыгадвае Галіна Дзятлава. — Працаваць над новай ініцыятывай было не менш цікава, дзесьці складаней, дзесьці, наадварот, лягчэй. Аказалася прасцей знайсці людзей, якія ведалі асабіста Івана Гаўрылавіча, і занатаваць іх успаміны.

Такім чынам, адпаведны раздзел змяшчае гісторыі ад 19 аўтараў — літаратараў, журналістаў, крытыкаў, ураджэнцаў Касцюковіцкага раёна. Прыкладам, чатыры артыкулы Міхася Ласоўскага — бібліятэкара з Трасціно на Хоцімшчыне, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Культработнік расказвае, што Іван Гаўрылавіч не раз быў у бібліятэцы Трасціна, падарыў кнігі з аўтографамі, завітваў у дом Ласоўскага. Аднойчы на застоллі Чыгрынаву так прыйшліся да смаку салёныя рыжыкі, што пісьменнік узяў рэцэпт, а пасля ім дзяліўся Зазыба —герой рамана “Апраўданне крыві”.

Магілёўцам пашчасціла знайсці ліст да Куляшова, датаваны 1952-м, калі Івану Чыгрынаву споўнілася 18. Ён просіць Аркадзя Аляксандравіча: “…помогите мне в этом трудном деле поставить меня, как говорится, на ноги. Высылаю Вам два стихотворения, как Вы дадите отзыв, а может быть, устроите куда-нибудь их”. Koпіі фота, узнагарод і дакументаў абласной бібліятэцы прадставіла сям’я класіка і спецыялісты з Касцюковіцкай раённай, якая носіць імя Чыгрынава.

— Адметнасць рэсурсу ў тым, што гэта адзіная інтэрнэт-платформа, дзе змешчаны ўсе мастацкія творы пісьменніка, уключаючы знакамітую пенталогію “Плач перапёлкі”, а таксама раней невядомы чытачу цыкл кароткіх апавяданняў, — зазначае Галіна Дзятлава. — Прычым амаль палова работ алічбавана менавіта для праекта.

Прэзентацыя адбылася ў сакавіку 2025-га ў рамках XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, дзе дачка Івана Гаўрылавіча вывучыла ініцыятыву магілёўцаў. Пасля даслала водгук: “Не проста з цікавасцю, а з захапленнем пазнаёміліся з музеем. Уражвае праца, якая праведзена пры яго падрыхтоўцы. Матэрыял багаты, разнастайны, сістэматызаваны дасканала. Нават для нас, сям’і, знайшліся новыя звесткі. Гэты музей будзе цікавым і даследчыкам творчасці Івана Чыгрынава, і аматарам беларускай літаратуры, і ўвогуле ўсім беларусам”.

— Праекты, якія рэалізавалі мае калегі, надзвычай грунтоўныя, — упэўнена Наталля Дробышава. — Яны каштоўныя не толькі для жыхароў вобласці, але і для іншых карыстальнікаў Сусветнай сеткі, неабыякавых да літаратурнай спадчыны нашай краіны.

Ірына СТАНКЕВІЧ