Моладзь чытае дзецям

Марчук, Р. Моладзь чытае дзецям : [акцыя ў бiблiятэках Магiлёва] / Раiса Марчук // Лiтаратура i мастацтва. – 2015. – 25 верасня. – С. 15.

Акцыя з такой назвай прайшла ў бібліятэках Магілёва. 3 юнымі чытачамі сустрэліся прадстаўнікі таленавітай моладзі. У прыватнасці, у бібліятэку-філіял № 4 імя М. Лермантава завіталі акцёры Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

А юныя наведвальнікі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса выдатна правялі час з Елізаветай Кейзеравай, студэнткай Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Вольга Глазкова, навучэнка сярэдняй школы № 34 г. Магілёва, дэпутат Маладзёжнага парламента пры Магілёўскім гарадскім Савеце дэпутатаў, пазнаёмілася з чытачамі бібліятэкі-філіяла № 9.

Госці прачыталі юным магіляўчанам любімыя творы.