Адукацыя праз усё жыццё

   Сiнькевiч, Г. Адукацыя праз усё жыццё : [рэспублiканская навкова-практычная канферэнцыя «Навукова-метадычнае суправаджэнне павышэння квалiфiкацыi педагогаў: вопыт, праблемы, перспектывы» прайшла ў Магiлёве] / Ганна Сiнькевiч // Настаўніцкая газета. — 2016. — 14 чэрвеня. — С. 5.

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Навукова-метадычнае суправаджэнне павышэння кваліфікацыі педагогаў: вопыт, проблемы, перспективы» прайшла днямі ў Магілёўскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Мэтай мерапрыемства было выяўленне эфектьіўнага педагагічнага вопыту і распрацоўка падьіходаў да сістэмнага росту прафесійнага майаэрства педагагічньіх работнікаў і спецыялістаў адукацыйнай галіны. У навуковым форуме, які адбыўся ўжо другі раз, прынялі ўдзел амаль дзвесце педагагічньіх работнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Да абмеркавання пытанняў прафесійнай адукацыі і самаадукацыі настаўнікаў удзельнікі канферэнцыі падышлі грунтоўна. Актуапьныя праблемы і станоўчыя распрацоўкі яны разглядалі падчас секцыйных і пленарнага пасяджэнняў, а таксама шматлікіх майстар-кпасаў.

Так, супрацоўнікі МДАІРА Таццяна Седзіна і Ія Атрашэнка на справе прадэманстравалі калегам інтэрактыўныя прыёмы і формы метадычнай работы з педагогамі. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 34 Магілёва Галіна Бяляева расказала, як выкарыстоўваць электронныя сродкі навучання на карысць грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў. Метадысты ВМК аддзела адукацыі, спорту і турызму Кастрычніцкага раёна Магілёва Ірына Рамашкевіч і Алена Емяльянава падзяліліся вопытам прымянення дыстанцыйнага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя MOODLE. Настаўніца англійскай мовы гімназіі № 2 Магілёва Кацярына Ляшчэвіч прадставіла свой вопыт па фарміраванні камунікатыўных навыкаў дзяцей праз вывучэнне замежнай мовы, а настаўніца біялогіі сярэдняй школы № 3 Крычава Алена Цілюпа расказала пра рэапізацыю кампетэнтнаснага падыходуда да вывучэння біялогіі.

Развагі наконт бесперапыннасці, пераемнасці і практыка-арыентаванасці адукацыі былі працягнугы на пленарнам пасяджэнні. Рэктар МДАІРА Ірына Старавойтава акрэсліла асноўныя напрамкі дзейнасці інстытута ў сістэме беспера­пыннай адукацыі дарослых. За год вучэбнымі мерапрыемствамі інстытуг ахоплівае каля 11 тысяч педагогаў. Праграмы вучэбных курсаў павышэння кваліфікацыі ўдасканапьваюцца, акгыўна ўкараняюцца дыстанцыйныя формы навучання.

— Інстытуг знаходзіцца ў рэжыме развіцця, У гэтым заслуга нашых творчых і таленавітых работнікаў. Агульнымі намаганнямі ўсяго калектыву мы і надалей будзем рухацца наперад, да новых поспехаў і дасягненняў, — адзначыла Ірына Анатольеўна.

Адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці абласнога інстытута развіцця адукацыі — актыўнае супрацоўніцтва з Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам імя А.Куляшова. Пра тэта на пасяджэнні расказала дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ВНУ ірына Камарова.

— Супрацоўніцтва вядзецца ў рамках рэгіянальнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Вучэбныя мерапрыемствы, у якіх задзейнічаны супрацоўнікі нашых устаноў, спрыяюць павышэнню прафесійнага майстэрства педагогаў дашкольнага профілю, тамуў пла­нах — развіццё гэтых форм работы і рэалізацыя новых ідэй для ўзаемадзеяння, — сказала Ірына Анатольеўна.

У ходзе пасяджэння ўдзельнікі канферэнцыі даведаліся шмат цікавага падчас выступлення загадчыка вучэбна-метадычнага кабінета Дрыбінскага аддзела адукацыі, спорту і турызму Любові Тарасенка, якая паведаміла пра споса; бы арганізацыі эфектыўнай метадычнай работы з педагогам’!. Загадчык ка­федры дыдактыкі і прыватных методык МДАІРА Валянціна Гірына нагада­ла пра асноўныя арыенціры дыдактычных працэсаў у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі. А намеснік дырэктара прыватнай сярэдняй агульнаадукацыйнай установы

“Обнінская свабодная школа” Ірына Леках прадставіла калегам экспериментальны курс дадатковых заняткаў па павышэнні паспяховасці вучняў па прадметах прыродазнаўчага цыкла. Лейтматыў кожнага даклада заключаўся ў тым, што настаўнік застаецца прафесіяналам датой пары, пакуль не перастае вучыцца, займацца самаадукацыяй.

У гэтым пераконвалі і шматлікія выступленні на тэматычных секциях. Так, на секцыйных пасяджэннях абмяркоўвалі гісторыю развіцця адукацыі Магілёўшчыны, дзейнасць кіраўнікоў сістэмы адукацыі, прафесійную самаадукацыю педагогаў у сучасныхумовах, тэорыю і практику дапрофільнага і профільнага навучання, выяўленне і абагульненне эфектыўнага педагагічнага вопыту па арганізацыі адукацыйнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, якасць і эфектыўнасць сучасных адукацыйных методик і шэраг іншых надзённых пытанняў.

Пры падвядзенні вынікаў работы ўдзельнікі канферэнцыі прызналі эфектыўнасць сістэмы бесперапыннай прафёсійнай адукацыі і вядучую ролю інстытугаў развіцця адукацыі ў гэтым працэсе. Былі выказаны і канкрэтныя пажаданні аб распрацоўцы вучэбных планаў павыціэння квапіфікацыі педагогаў, аб больш частым правядзенні заняткаў у актыўных і інтэрактыўных формах, майстар-класаў, вучэбных семінараў. Адметна, што ўсе ўдзельнікі навуковага форуму аднагалосна адзначылі і мэтазгоднасць пастаяннага правядзення падобных сустрэч.