Прачытаць рэцэпт дапаможа “машына”

Зігуля, Н. Прачытаць рэцэпт дапаможа “машына” : [дзіцячая бібліятэка-філіял № 2] / Н. Зігуля // Звязда. — 2014. — 25 верасня. — С. 3.

У Магілёве набылі спецыяльнае прыстасаванне для агучвання друкаванага тэксту для невідушчых. — Незвычайны падарунак наведвальн кам абанемента па абслугоўванні інвалідаў па зроку, які знаходзіцца ў філіяле дзіцячай бібліятэкі №2, зрабіла цэнтралізаваная сістэма публічных бібліятэк Магілёва, — распавядае загадчыца бібліятэкі Святлана БУКАЧОВА. — Трэба толькі пакласці прыбор на тэкст і націснуць кнопку. Прылада яго праскануе і праз навушнікі агучыць. Скарыстацца прыстасаваннем чытачы могуць толькі ў сценах бібліятэкі. Машына чытае любы друкаваны тэкст, але зусім не разумее рукапісны. Затое ахвотныя могуць прыносіць нават кнігі, каб слухаць іх проста на месцы.