Класіка ўслых

Іўковіч, М. Класіка ўслых : [акцыя «Магілёў чытае дзецям»] / М. Іўковіч // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 19 верасня. — С. 14.

Акцыя «Магілёў чытае дзецям» адбылася ў абласным цэнтры ўпершыню. 3 нагоды Дня бібліятэк кнігі маленькім магілёўцам чыталі знакамітыя людзі горада.

Пачалася яна 10 верасня ў інфацэнтры «Чытаем з унукамі», якую арганізавала дзіцячая бібліятэка-філіял імя А. С. Пушкіна на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна.

Прайшлі публічныя чытанні літаратурных твораў, на якіх вырасла некалькі пакаленняў.

Праз дзень на сустрэчу з юнымі чытачамі гарадскіх бібліятэк завіталі спартсмены і журналісты, ганаровыя грамадзяне горада і акцёры мясцовых тэатраў. Яны пачыталі класіку ўслых, распавялі пра свае любімыя кнігі, адказалі на пытанні прысутных.

15 верасня, у Дзень бібліятэк, у скверы 40-годдзя Перамогі, Камсамольскім скверы, на Тэатральнай плошчы і ў іншых месцах прайшоў флэшбук «Кніга ў падарунак»: валанцёры раздалі дарослым кнігі, якія можна будзе пачытаць дзецям перад сном. Мэта мерапрыемства — вярнуць традыцыю сямейнага чытання.