Постфактум анімацыі

   Амяльковiч, Д. Постфактум анімацыі : развагi з прагляду 381 стужкi асноўнай праграмы «Анiмаёўкi» / Дарья Амяльковiч // Культура. — 2016. — 12 лiстапада. — С. 8—9.

«Гэтым летам Луіза ўпершыню даведалася пра радасці кемпінгу на беразе мора разам са сваімі бацькамі. 3 тэ­там яна збірае скарбы, якія, па яго словах, належаць сірэне. Бацька распавядае ёй гісторыю пра марскую істоту, якая не можа спяваць і не знаходзіць меоца ў сваім грамадстве. Вакацыі цягнуцца больш, чым звычайна, і Луіза высвятляе, што гісторыя сірэны можа быць гісгорыяй яе бацькі». Бельгійская стужка «Вялікія канікулы» Караліны Куквэс-Боурчат якая стала адной з пераможцаў сёлетняга фестывалю «Анімаёўка» («Лепшы фільм для дзяцей»), выглядае незвычайна. У яе цэнтры дзіця, але яго свет не такі закры­ты і адасоблены, як звы­чайна рэпрэзентуецца ў мультыплікацыі для маленькіх. Менавіта так і выглядае сённяшняе анімацыйнае кіно, якое даўно не сгаіць у баку ад сацыяльных праблем. I тэты тэзіс з новай сілай увасобіла сёлетняя праграма Магілёўсхага міжнароднага феслывалю «Анімаёўка-2016».

Галоўнымі пераможцамі фестывалю сталі: стужка «Марк Шагал. Пачатак» беларускага рэжысёра Алены Пяткевіч («Лепшае выяўленчае рашэнне»), «Непраходная Зона» калектыву аўтараў з Бельгіі («Лепшы эксперыментальны фільм»), «Дэвіт» Дэвіда Янсана з Германіі і «Чхая» Дэбанджана Нандзі з Індыі (абодва адзначаны за «Леп­шы дэбют») ды расійскі фільм «Налім Маліныч» Сцяпана Бірукова з цыкла ‘Тара самацветаў», атрымаўшы Гранпры «Анімаёўкі» і яе галоўны прыз «Хрусгальны аловак». Журы на чале з заслужаным дзеячам мастацтваў Расіі, прафесарам, мастаком-аніматарам і рэжысёрам Леанідам Носыравым давялося прыняць няпростае рашэнне, прагледзеўшы 103 конкурсныя работы. Тым не менш выбар экспертная рады на прыкладзе «Наліма Маліныча» схіліўся ў бок класічнай анімацыі рускай традыцыі, для якой уласцівыя мастацкая школа выявы, наратыўны аповед і літаратурная аснова (мультфільм зроблены па матывах паморскіх казак Сцяпана Пісахава). Большасць прадстаўленых работ з Расіі вылучала менавіта шко­ла, літаратурацэнтрычнасць і скіраванасць на дзіцячага гледача. Аднак анімацыя сёння імкліва засвойвае но­выя прасторы, і асабліва тэта было заўважна на прыкла­дзе заяўленага кіно (усяго на фестываль першапачаткова паступіла 381 заяўка, адкуль селекцыйная камісія адабрала 103), якое, можна сказаць, увабрала самыя разнастайныя прадстаўленні аб анімацыі. Менавіта на гэтых уяўленнях мне хочацца спыніцца як аднаму з сяброў той самай селекцыйнай рады (у складзе слыннага беларускага майсгра Ірыны Кадзюковай і старшыні камісіі, рэжысё­ра студыі «Майсгар-іфільм», прэзідэнта Адкрытага Усерасійскага майстар-клас фесты­валю дзіцячага мультыплікацыйнага кіно «Жар-Птушка» Сяргея Сяргеева).

Хто і адкуль

Вялікі блок Францыі. Бо­льш за трыццаць работ з Іспаніі. Каля дваццаці — з Германіі. Прадстаўнічая «шаснаццатка» з Бельгіі. Вядома, вялізны блок расійскай анімацыі. Геаграфічнае прадстаўніцтва «Анімаёўкі», якое ўбірае 45 краін, унутры праграмы размяркоўваецца на асобныя анімацыйныя шко­лы. Сярод якіх ёсць і Бела­русь, але галоўныя ігракі — гэта вышэйпералічаныя Расія, Іспанія, Францыя, Германія, Белыія і Польшча. Апошняя хоць і была заяўлена ў галоўным конкурсе з сямёркай стужак, тым не менш, заўжды падаецца моцным канкурэнтам, ад якога варта чакаць уплывовых прац. Сёлета яе блок складалі збольшага студэнцкія фільмы — і тэты прыклад можна цалкам перанесці на ўсю праграму: рэй сёння пачынае весці маладая анімацыя, якая ўключае ў сябе як фільмы студэнтаў слынных інстытуцый, так і аматараў з ніадкуль. Тое, што адбываецца зараз у кіно, ахапіла і анімацыю — даступнасць адмысловых камп’ютарных праграм, сучасных тэхналогій дазволіла навічкам гучна ўварвацца ў свет прафесіяналаў, аднача­сова асвяжыўшы і засмеціўшы апошні. Нямала фільмаў адразу адсякаліся ад удзелу ў конкурсе з непрафесійных пазіцый. «Такое адчуванне, што аўгары пераблыталі кон­курс і замест профільнага дзіцячага анімацыйнага кіно даслалі работу ў асноўнае спаборніцтва», — такія сповы неаднаразова гучалі ў адрас той ці іншай стужкі ад старшыні камісіі Сяргея Сяргеева. «Увогуле, смела можна казаць пра перавагу студэнцкай анімацыі ў заяўках», — назваў галоўны трэнд у бягучай праграме «Анімаёўкі» расійскі рэжысёр. 

3 чым і як

Пра што здымаюць малаі дыя? Ды пра самае рознае! Пачынаючы з пытання самаі ідэнтыфікацыі. Яны спрабуюць з дапамогай анімацыі выказацца на самыя разнастайныя тэмы, у тым ліку сацыяльныя і палітычныя. Тэта тычыцца, у першую чарту, аўтараў з Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, але нават Усход асабліва мастакі Ірана, не баяцца ўзнімаць у аніма, цыйным кіно непрыглядныя праблемы грамадсгва.

Да прыкладу, адзначаны журы фільм «Дэвіт» нямецкага аўтара Дэвіда Янсана — тэта гісгорыя сучаснага Маўглі, хлопчыка, які патрапіў у лес да ваўкоў з-за гвалту ва ўласнай сям’і. Маці была вымушана сысці з дома з-за пабояў мужа і па дарозе згубіла дзіця. Гісгорыя выканана ў кантраснай чорна-белай графічнай манеры, дзе рысунак выяўляе прасторавыя пераўтварэнні горада. Гэта кіно зусім не дзіцячае як па форме, так і па змесце. Саступае яму ў выразнасці, але не ў васгрыні тэмы «Хрупкая лялька тэ­ты» іранскага рэжысёра Алі Зарэ Гханатнові. I тут у полі ўвагі траўмы дзяўчынкі, якая сутыкнулася ў сваім жыцці з арыштам і пакараннем таты, усё, што яна можа — адпомсціць ляльцы-ахоўніку, якую зрабіла ёй маці (камп’ютарная анімацыя).

«Дзікі агонь» французскага калектыву студэнтаў — і праблема самаідэнтыфікацыі жанчыны ў сучасным грамадстве. Галоўная гераіня стужкі Ена працуе пажарнай. Як спалучыць асабістае жыццё і складаную прафесію — пытанне, якое хвалюе зараз многіх прадстаўніц таго самага «слабага» полу. «Путаны» Цыпрыі Даната з Бельгіі — і даследаванне паўсядзённасці жанчын сэкс-працы, іх адчуванняў. Наступная работа бельгійскай студэнткі Дюсінтэ Фолан «Руж» — і графічная замалёўка на такую далікатную тэму як «крытычныя дні». Анімацыя ў гэтых выпадках — тэта сродак спасціжэння свайго атачэння, адчуванняў, назіранняў, развагаў наконт навакольнага свету і пабудовы грамадства.

Новыя жанры?

Пры гэтым анімацыя як інструмент актыўна вылучае новую форму расповеду — так званую дакументальную анімацыю, калі аўтар ад першай асобы сродкамі анімацыйнага масгацгва перадае гісторыю ўласнага досведу. Гэта можа быць, скажам, своеасаблівы падарожны дзённік — «V Кітай» бразільца Марола Марао, дзе першае наведванне Паднябеснай рэжысёр аформіў у дасціпны анімацыйны наратыў. Ці гісторыя ўласных паразаў і перамог: польскі аўтар Марчын Падолец у сваім «Пяшчотным гіганце» перадаў вопыт поўнага чалавека, які вырашыў прыняць удзел у конкурсе паэзіі. «Армянскія дакументы» Арнэлы Макія з Бепьгіі — і расповед гандпяра садавінай на рынку Ерывана… Свайго кшталту аўтабіяграфія, «расквечаная» мовай малюнку. Па сутнасці, гэта форма не толькі маладых аніматараў. Яе актыўна задзейнічаюць і больш сгалыя аўтары, змешваючы разнастайныя тэхнікі. У ліку падобных дакэксперыментаў, якія захопліваюць сваім стыкам візуальных прыёмаў, можна назваць стужку Крыстаса і Алекса Хэджуліс з Вялікабрыганіі «Гісторыя Сафі», заснаваную на інтэрв’ю з Сафі Морган, жанчынай, што пазбавілася ад сваёй нарказалежнасці. Іэта гісторыя спалучае рысунак, 2Dі 3D-aHiмацыю, ратаскоп, чарнілы на паперы. I стужку ніяк нельга назваць выключна сацыяльнай. Таксама не выпадкова журы фестывалю адзначыла сярод лепшых і карціну «Непраходная Зона» калектыву аўтараў з Бельгіі. Сродкамі лялечнай анімацыі ў фільме «вядзецца хроніка» паўсядзённасці чалавека, які пасля эвакуацыі раёна каля АЭС у японскай Фукусіме засгаваўся ў чырвонай зоне. У аповед уключаны «сведчанні» пацярпелых, тых, хто яго бачыў (знаёмыя прыёмы дакументальнага кіно), вядома, выяўленыя сродкамі анімацыі, — і падобнае спалучэнне тэхнік, як і жанраў, сапраўды, пакідае моцнае ўражанне.

Ігравое, анімацыйнае кіно няўмольна дрэйфуе ў бок дакумента і наадварот — і гэта, бадай, цікавая прыкмета сучаснага кінамастацтва.

Казкі ў «ажуры»?

Дзеж»схавацца» анімацыі для дзяцей? Акурат расійская анімацыя, якая адразу вылучаецца як захаваннем класічных тэхнік (рысунак, перакладка), так і прыхільнасцю да пераважна дзіцячых жанраў (казкі, апавяданні), стаіць на пазіцыях анімацыі як кіно пераважна для дзяцей — мультыплікацыі. Нават сярод студэнцкіх работ расійскіх рэжысёраў пераважалі казачныя гісторыі, праўда, са­мых розных «паходжанняў». «Ашуканцы» Юрыя Тамілава, да прыкладу, заснаваныя на афрыканскім фальклоры. «Бумеранг» Паўла Пагудзіна знаёміць з аўстралійскім казачным матэрыялам. А «Тая Чарапаха» калектыву аўтараў студыі «Пілот», увогуле, спалучае тры кубінскія казкі ў адным фільме. Наважуся выказаць здагадку, што гэтая скіраванасць абумоўлена, уласна, і рынкам попыту: менавіта падобны прадукт сёння можа знайсці на расійскіх экранах — вялікіх і маленькіх — свайго спажыўца.

Паказальны прыклад тут — той жа цыкл казак ‘Та­ра самацветаў», які прадстаўляе пераможца фес­тывалю «Налім Маліныч». Серыя, фінансава падтрыманая Міністэрствам культу­ры Расіі, мае сгалыя эфіры на адным з галоўных каналаў краіны-суседкі. Рэжысёрамі яе стужак выступалі (і выступаюць) вядомыя майстры анімацыі, сярод якіх, варта адзначыць, і беларускія аўтары. Безумоўна, у гэ­тым успрыяцці анімацыі як кіно пераважна для дзяцей адыгрывае ролю і традыцыя савецкай анімацыі, якая стаяла на пазіцыях выхавання, навучэння дзяцей, рамкі якой, тым не менш, дазволілі сфарміравацца моцнай анімацыйнай школе. Тэты напрамак сёння застаецца дамінуючым на расійскім рынку не толькі ў сілу куль­турных пераваг, але і як Hiша, якая мае пэўную фінансавую падтрымку. Што да эксперыментаў, іх мОгуць са­бе дазволіць сёння, на жаль, толькі выбраныя аўтары.

Што ж у нас?

Як у гэтым кантэксце выглядаюць беларусы? Супасгавіўшы нават па колькасці 53 расійскія стужкі, што былі дасланы на конкурс, супраць 9 беларускіх — што можна сказаць? Беларуская анімацыя па-ранейшаму трымаецца на аўтарах сталага пакалення (сярод якога задзейнічаны не ўсе), і трымаецца замоваў. Але ж у нашым кантэксце, што цікава, курс на беларускія казкі і абрады выглядае не як крок назад, а, вядома, як pyx наперад — да уласнай куль­туры. Праўда, не ўсе аўтары адчуваюць да падобнага матэрыялу, як кажуць, мастацкую прагу, І часам вынік выглядае вельмі пасрэдна. Але тут адбываюцца і яшчэ могуць адбыцца прарывы.

Што да маладога пака­лення, з гэтым відавочныя праблемы, якія не раз агучвалі беларускія аніматары. Заўважым Руслана Сінкевіча і яго фільм «Якія сны сніць мядзведзь», а таксама цап­кам сучаснага аніматара па візуальнай мове і пасланні Івана Гапіенку з яго работай «Дзеці будучыні спяць». Бо­льш заявак рэжысёры новага пакалення на конкурс не пал­аване Магчыма, гэта дзіўная пустата — усяго толькі вынік няведання «Анімаёўкі»? Пакуль невядома.

Сучасная практыка аансавання жыцця… Уласная тэрапія… Гісторыі для дзяцей І дарослых… Мастацтва… Ку­льтура… Анімацыя ў які раз дэманструе сваю шматвымернасць і прапануе не выціскаць яе ў адно гета «карцінак для дзяцей». Якую з яе іпастасяў абярэ для далейшай канцэпцыі магілёўскі феаываль — мяркую, адно з акту­альных пытанняў, наўпрост звязанае з далейшым лёсам форуму.