Пiсьменнiкi Магiлёўшчыны абралi новага старшыню

    Леўчанка, М. Пiсьменнiкi Магiлёўшчыны абралi новага старшыню : [А. Казека абраны старшынёй абласнога аб’яднання ГА «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi»] / Мiкола Леўчанка // Вечерний Могилев. — 2016. — 30 ноября. — С. 4.

У пятніцу мінулага тыдня прайшоў справаздачна-выбарчы сход Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з удзелам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абласнога выка-наўчага камітэта Андрэя КУНЦЭВІЧА.

Аб праробленай за пяць гадоў рабоце, творчых набытках рэгіянальнай пісьменніцкай арганізацыі, у якую ўваходзяць 33 паэты, празаікі, публіцысты, літаратурныя крытыкі і драматургі, дакладваў яе старшыня Уладзімір ДУКТАЎ. Але з самага пачатку ўдзельнікі сходу ўшанавалі хвілінаю маўчання памяць 7 пайшоўшых за тэты час з жыцця творцаў.

Кіраўнік аддзялення напомніў таксама аб прыняцці ў Саюз пісьменнікаў 10 новых членаў, сярод якіх ёсць і моладзь. Вольга БЯЛОВА, да прыкладу, якая плённа працуе ў драматурги.

За прайшоўшыя пяць гадоў пасля мінулага такога сходу пісьменнікі аддзялення выдалі болей 80 кніг розных жанраў, 5 альманахаў. Былі адзначаны асаблівыя поспехі Мікалая БАРЫСЕНКІ, які ў 2013 годзе атрымаў літаратурную прэмію “Залаты Купідон», а сёлета стаў першым на Магілёўшчыне лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, якую яму ўручыў на свяце Дня беларускага пісьменства ў горадзе Рагачове старшыня СП Беларусі Мікалай Чаргінец, аб чым тады паведамілі вядучыя друкаваныя і электронныя СМІ краіны.

Прамоўца казаў таксама аб творчых сустрэчах пісьменнікаў з працоўнымі калектывамі, са школьнікамі і студэнтамі, аб іхнім актыўным удзеле ў рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай”, умацаванні творчых сувязяў са Смаленскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Расійскай Фэдэрацыі, дэлегацыя якога прыехала ў Магілёў на штогадовыя традыцыйныя Сіманаўскія чытанні.

Дакладчыка дапоўнілі выступіўшыя пісьменнікі Мікола Давідовіч, Міхась Уласенка, Мікола Салаўцоў, Уладзіслаў Кавалёў, Апяксандр Церахаў, Сяргей Рынкевіч, Віктар Арцем’еў, Мікола Падабед, Мікола Барысенка, Алесь Казека і аўтар гэтых радкоў. Яны акцэнтавалі ўвагу больш на недахопах у дзейнасці творчай абласной арганізацыі, чым на яе добрых пачынаннях, пачутых ужо ў справаздачы. А недахопы гэтыя тычыліся недастатковай работы кіраўніцтва аддзялення, слабых сувязяў з іншымі грамадскімі арганізацыямі, у першую чаргу з шырока вядомай ГА “Белая Русь», з аддзяленнямі суседніх абласцей СП Расіі, а не толькі са Смаленскім, амаладжэння радоў нашей абласной пісьменніцкай арганізацыі.

Паэт Мікола САЛАЎЦОЎ з Чавусаў абурана казаў аб тым, што хутка спаўняецца тры гады, як рукапісы дзвюх ягоных вершаваных кніжак для дзяцей, даўно ўключаных у планы сталічных выдавецтваў “Мастацкая літаратура» і “Народная асвета», пыляцца на іхніх паліцах. На вусныя звароты аўтара там слушна ніхто не рэагуе. Няма дапамогі і з боку абласнога аддзялення.

Падключыцца да вырашэння “пытання з барадою” паабяцаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магаблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, які ў сваім праграмным выступленні нацэліў творцаў рэгіёна на зладжаную сумесную работу, іх актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, якое падкажа новыя тэмы і сюжэты для новых твораў.

Арганізоўваць жа творчы працэс у патрэбным накірунку будзе новы старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Алесь КАЗЕКА, выбраны тайным галасаваннем.

Ад рэдакцыі. На сходзе ўручылі медаль ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” дырэктару кампаніі “БАРРО” з горада Бабруйска Васілю БАРАНЧУКУ “За вялікі ўклад у літаратуру».

Віншуем!