Магiлёву — 750… Iмгненне ў вечнасцi

   Лунькова, В. Магiлёву — 750… Iмгненне ў вечнасцi / Вольга Лунькова // Настаўнiцкая газета. — 2017. — 4 лютага. — С. 14.

Імгненне і вечнасць… Вечнасцьі імгненне… Чалавек… Імгненнеці вечнасць?.. Чалавекіяго справа… Імгненне ці вечнасць?.. Зямля, на якой жыве чалавек… Імгненне ці вечнасць?.. Магілёў… Імгненне ці вечнасць?..

Сярод лясоў дрымучых, сярод балот зыбучых авеяны прыгожымі легендамі паўстаў магутны горад…

… Яго высокую магілу —
Дзе лес ды вецер панаваў —
Знаць, што вялікую меўсілу,
Магілай льва народ назваў.
Над ёю з часам дрэвы, палі
I горад вырас, якззямлі,
Яго Магілёвам назвалі,
Бо йнакш прыдумаць не маглі…

Адно імгненне дало жыццё зямлі славутай.

Імгненне вечнасць сцвердзіла, навекі ўпісаўшы імя Машэкі — разбойніка ці валадара, — у Магілёва гісторыю святую. Ці мо князь нейкі, названы імем Леў, пачаў гісторыю імгнення ў вечнасці зямлі святой…

I гэтыя людзі, што праславілі магілёўскую зямлю, — імгненне ці вечнасць?…

750 гадоў… Многа ці мала? Для мяне — многа, нават нерэальна многа, а для гісторыі маёй зямлі і майго горада — не так ужо і многа.

Цэлую вечнасць пражыў Магілёў — мой любы горад. Заплюшчу вочы — і пранясецца перада мной гісторыя горада на Дняпры, гісторыя даўжынёю з вечнасць. 750 гадоў назад… Суровыя лясы, непраходныя пушчы, бурлівы Дняпро. I людзі, мужныя і моцныя, звыклыя да нягод і змагання…

Як жывы, паўстае перада мной гараднічы, які сустракае пільным вокам таго, чыя нага ступіла на брукаванку Магілёва. (I сёння скульптура станцыйнага наглядчыка сустракае гасцей горада на фоне старадаўняга вакзала.) Спяшаюцца людзі па справах неадкладных, каб свой у вечнасці пакінуць след. Занятыя рознымі справамі, аб славе і гонары роднага горада дбаюць жыхары.

Маляўнічы, мілы сэрцу куток…

Над горадам узвышаецца гарадская ратуша — сімвал самакіравання і вольнасці гандлю Магілёва. Узняўшыся на яе, любуюся панарамай горада, слухаю трубача, які іграе фанфары і расказвае ўсім пра слаўныя падзеі з гісторыі Магілёва…

…Магілёў у складзе Вялікага Княства Літоўскага…

…Шлюбны падарунак вялікага князя літоўскага Аляксандра сваёй жонцы Алене Іаанаўне…

…На падставе Люблінскай уніі Магілёў увайшоў у склад Рэчы Паспалітай…

…Шматлікія войны і паўстанні пакінулі свае крывавыя шрамы на целе магілёўскай зямлі: барацьба супраць феадальнага гнёту, Паўночная вайна, вайна з Напалеонам, паўстанне пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага, рэвалюцыі, Першая сусветная вайна і Вялікая Айчынная вайна, самая жорсткая і крывавая, якую толькі бачыў свет…

I гэтыя страшныя імгненні пакінулі след у вечнасці.

Пераадольваючы выпрабаванні, сягала чалавечая думка высока, а рукі залатыя і душы чыстыя рабілі свае справы…

Ахутаны зелянінай, прыцягвае вока Свята-Нікольскі сабор. Не саступае яму ў знешнім аздабленні і святым прызначэнні Сабор Трох Свяціцеляў, які хавае за сваімі сценамі шмат імгненняў духоўнага жыцця нашых продкаў, тых імгненняў, якія сцвярджаюць вечнасць.

Усяго адно імгненне ў вечнасці займае жыццё і дзейнасць выдатнага праваслаўнага дзеяча, вучонага і асветніка, прылічанага да ліку святых Беларусі, Георгія Каніскага. Але якое гэта яркае і напоўненае сэнсам імгненне! Імгненне, якое занатавана ў вечнасці архітэктарам Янам Гаўбіцам у Архірэйскім палацы Георгія Каніскага…

Культурнае жыццё горада ў XIX стагодцзі падарыў жыхарам Магілёва Пётр Камбураў: тэатр з чырвонай цэглы ў псеўдарускім стылі і сёння карыстаецца ўвагай магілёўцаў і гасцей горада, а бронзавая дама з сабачкам яшчэ шмат стагоддзяў будзе сустракаць наведвальнікаў тэатра.

I шмат-шмат яшчэ якіх імгненняў сустрэнеш у Магілёве, сутыкнешся з лёсамі розных мастакоў і творцаў, калі пільна ўгледзішся ў гісторыю горада і яго абрысы.

Па берагах Дняпра дамы стаяць. Непаўторныя, кожны са сваёй гісторыяй і сваім узлётным імгненнем. У думках залятаю ў кожны дом і разам з сямейнікамі сядаю за стол, дзе пашана продкам, Богу аддаецца, зямлі, якая нарадзіла.

Любуюся справамі продкаў і суайчыннікаў, аддаючы павагу іх залатым рукам і святым учынкам. Любуюся і задаю сабе пытанне: “Ці была б у чалавецтва вечнасць без такіх імгненняў?”

Вечнасць… I ў вечнасці — імёны тых, хто стаіць за мураванымі сценамі стагодцзяў…

Я думаю аб знакамітых предках,
Якіх шмат хто не ведае ў нас.

Было жыццё іх бурным, як паводка,
Яны намнога абганялі час.

Магілёўская зямля! Багатая, шчодрая, ласкавая… Ты надзяляла сваіх сыноў і дачок чулай душою, добрым сэрцам, любоўю да ўсяго жывога. Так было спрадвеку.

Гiсторыя захавала нам імёны толькі тых людзей, хто самааддана служыў свайму народу, Бацькаўшчыне, хто ахвяраваў сваім жыццём, дабрабытам дзеля блізкага, хто чужы боль адчуваў, як свой уласны.

Тут нашы карані, вытокі, якія даюць нам магчымасць цвёрда, упэўнена стаяць на зямлі, бо за плячыма ў нас — багатая спадчына, якую стваралі, шанавалі, перадавалі…

Дык ці варта было нарадзіцца гораду на Дняпры?

Так, і толькі так чалавецтва сцвярджае вечнасць, дае жыццё ўсяму жывому, надзяляе душою халодныя сцены будынкаў.

Спрабую ўявіць сябе побач са славутымі імёнамі продкаў і паставіць свае справы побач… Цi маю права стаяць побач? Цi магу сваё імгненне пакласці ў вечнасць? Пакуль што не! Але пройдзе час — і зробленае мною такса- ма ўвойдзе ў вечнасць. Не можа не ўвайсці, бо я — дачка зямлі беларускай. I я стараюся сабраць кожнае імгненне сваёй гісторыі, каб забяспечыць сабе І тым, хто побач, вечнасць.

Квітней, мой любы горад! Славу спявай тым часам, якія нарадзілі ў вечнасці імгненне — славуты горад Магілёў!

Імгненне і вечнасць… Вечнасць і імгненне… Адно цэлае ўзмаганні за жыццё…