Школьнiкаў захапляе навука

   Сiнькевiч, Г. Школьнiкаў захапляе навука : [навуковы марафон «Вiват, навука!» прайшоў у Магiлёве] / Ганна Сiнькевiч // Настаўніцкая газета. — 2017. — 28 сакавiка. — С. 4.

Сярод магілёўскіх школьнікаў усё большую папулярнасць набірае захапленне навукай.

Так, навуковы марафон «Віват, навука!» аб’яднаў звыш сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, зацікаўленых даследчай дзейнасцю.

Як паведаміла загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Святлана Міхайлава, мерапрыемства стала ў горадзе ўжо традыцыйным. Ідэя яго стварэння ўзнікпа пяць гадоў назад. Ужо тады аказалася, што такія спаборніцтвы вельмі цікавыя і вучням, і педагогам. 3 цягам часу іх папулярнасць не толькі не знізілася, а нават узрасла.

— Сёлета ўдзел у фестывапі прымалі навучэнцы з усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Тэматыка прадстаўленых імі работ была вельмі разнастайнай. Прадметам даследаванняў сталі праблемы экалогіі, гісторыя горада, мясцовы каларыт і многае іншае. У пошуках патрэбнага матэрыялу навучэнцы

звярталіся да архіўных крыніц і ўспамінаў відавочцаў, самастойна праводзілі апытанні, — расказала Святлана Яўгенаўна.

Паводле яе слоў, пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў удзельнікі паказалі выдатнае веданне зместу сваіх праектаў і творчы падыход да вырашэння пастаўленых задач. Усе работы атрымалі высокую ацэнку. Кампетэнтнае журы адзначыла актуальнасць, навізну і практычную значнасць выбраных для даследаванняў тэм, добры ўзровень ведаў вучняў па выбранай прадметнай галіне.

Лепшымі па выніках марафону названы работы 36 навучэнцаў. Пераможцамі на працягу ўжо шэрага гадоў становяцца вучні сярэдняй школы № 34 Дзмітрый Варэнікаў, Ілья Тупальскі, вучаніца сярэдняй школы № 13 Вольга Шубіна і навучэнец сярэдняй школы № 32 Павел Крупянкоў. Гэтыя вучні, як і іншыя пераможцы, былі адзначаны ганарОвымі дыпломамі. Але і для астатніх удзельнікаў марафон стаў значНай падзеяй. Яны атрымалі магчымасць паказаць сябе, свае здольнасці, падзяліцца сваімі мапенькімі адкрыццямі.