Свята роднай мовы

Хітрыкава, Г. Свята роднай мовы : [Дзень роднай мовы] / Г. Хітрыкава // Магілёускія ведамасці. — 2014. — 25 февраля. — С. 5.

Свята роднай мовы прайшло у Маплёве 21 і 22 лютага. У пятнцу на Ленінскай вуліцы і на плошчы Зорак праводзілася «салодкая» акцыя, у рамках якой валанцёры Таварыства беларускай мовы прапанавалі запісаць у спецыяльны сшытак свае любімае беларускае слова. Хто згаджауся, за гэта атрымлівау цукерачку у пачастунак. Усяго за 6 гадзін акцыі было спісана 57 старонак блакнотау і раздадзена 23 кг цукерак. 3 больш за 800 згаданых у гэты дзень слоу самым! папулярным! былі агрэст, радзіма, каханне, бульба, калі ласка, дзякуй, цукеркі
А 22 лютага па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы і пры падтрымцы Палаца культуры вобласці прайшло традыцыйнае напюанне Беларускай дыктоую, у якой прынялі удзел больш за 70 прыхтьнкау роднай мовы.
Прадоужыу свята тэматычны канцэрт, які перарос у «Беларускую дыскатэку». Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, прайшлі і у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К.Маркса. Там была магчымасць прыняць удзел у штэрактыунай гульні «А якое будзе тваё першае слова на роднай мове?», наведаць літаратурную гасцёуню «Мова родная мая» і стаць удзельыкам літаратурнай кампазіцыі «I кружыцца планета Куляшова». На працягу дня у бібліятэцы дэманстравалася выстава «Роднай мовы ветлівыя словы».