Зігуля, Н. Паслаў нам лёс… : [на Магілёўшчыне святкуюць 100-гадовы юбілей знакамітага паэта] / Н. Зігуля // Звязда. — 2014. — 6 лютага. — С. 2.
Ён нарадзіўся 6 лютага ў невялічкай касцюковіцкай вёсцы Саматэвічы. На жаль, вёскі ўжо няма: яе сцёр з твару зямлі Чернобыль. Але ў аграгарадку Новыя Саматэвічы, якому яна передала сваю назву, таксама шануюць памяць беларускага песняра. У адным з пакояў тутэйшай школы знаходзіцца прысвечаны яму музей — філіял раённага краязнаўчага. А на ўваходзе ў школу вас сустракае скульптура паэта: ёи быццам бы забег сюды на хвілінку, прысеў у задуменні ды так і застаўся назаўсёды.
Так званыя традыцыйныя Куляшоўскія чытанні (літаратурна-музычная вечарына «Паслаў мне лёс блакітную раку») адбудуцца 6 лютага ў раенным Доме культуры. Удзел у ІХ прымуць унук паэта Уладзімір Бярбераў і пляменнік Віталь Маслоўскі. У цёплай сяброўскай атмасфвры сучасныя пісьменнікі будуць чытаць вершы, дзяліцца ўспамінамі, а студенты Магілёўскага дзяржаўііага ўніверсітэта. які носіць імя паэта. выступяць з нумарамі мастацкай самадзейнасці. Падчас мерапрыемства будуць падведземы вынікі конкурсу сачыненняў, прысвечанага юбіляру. і ўручаны прызы пераможцам. А жыхары райцэнтра атрымаюць магчымасць на працягу некалькіх тыдняў азнаёміцца з цікавай выставай (яна працуе ў рабнным музеі) з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Ад Бесядзі да акіяна».
Мерапрыемствы з нагоды юбілею лаэта праходзяць у гэтыя дні і ў розных установах Магілева. Супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя Леніна падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю «Планета Куляшова», падчас якой адбылася прэзентацыя бібліяграфічнага паказальніка «Пясняр свайго часу. Гэта першае ў мясцовым краязнаўстве выданне, зробленае з мэтай папулярызацыі творчасці паэта. Яно ўключае інфармацыю пра больш чым 800 дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах абласной і Нацыянальнай бібліятэк. Юбіляру прысвечана персанальная выстаука «Паміж наступным і былым», якую чытачы могуць наведаць у музейным пакоі гісторыі кнігі і бібліятзкі. Яшчэ на адну выставу «Волат беларускай паэзіі» запрейте аддзел беларускай лггаратуры і краязнаўства.
Аб тым. ці ведаюць жыхары Магілёва творчасць свайго славутагаземляка, даведаюцца падчас правядзення вулічнай акцыі супрацоўнікіЦэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса. А ў гарадскім грамадскім транспарце ў дзень нараджэння паэта на працягу дня будуцьгучаць яго вершы. Святочныя мерапрыемствы пройдуць таксама ў сценах МДУ імя Куляшова. у музеі гісторыі Магілёва.