Чарнякевiч, Ю. Выбар асацыяцыі : [Беларуская бiблiятэчная асацыяцыя падвяла вынiкi конкурсу «Лепшая бiблiятэка года»] / Юрый Чарнякевiч // Культура. — 2017. — 17 чэрвеня. — С. 3.
Так, у канферэнц-зале падвялі вынікі конкурсу “Лепшая бібліятэка года”. Пераможцай конкурсу ў намінацыі “Лепшая навуковая бібліятэка” вызначана Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, “Лепшая ўніверсітэцкая бібліятэка” — Навуковая бібліятэка БНТУ. У намінацыі “Лепшая абласная бібліятэка” першынствавала сёлета Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага, як “Лепшая школьная…” уганаравана бібліятэка СШ № 197 г. Мінска, а як “Лепшая публічная…” — Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка Мінскай вобласці.
Адмысловым прызам ББА былі ўзнагароджаны Дуброўская сельская бібліятэка Светлагорскай раённай сеткі бібліятэк, Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка, Спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку і слабавідушчых цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна, Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя Леніна і Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Маркса г. Магілёва.