Узгадаем iх пайменна

Барысенка, М. Узгадаем iх пайменна : [гутарка з краязнаўцам i пошукавiком М. Барысенка пра ўстаноўку памятнага знака штрафным падраздзяленням Чырвонай Армii] / Мiкалай Барысенка ; гутарыла Святлана Маркава // Рэспублiка. — 2017. — 23 чэрвеня. — С. 4.

Памятны знак штрафным падраздзяленням Чырвонай Арміі адкрыюць у вёсцы Дрануха Чавускага раёна. У гэтых мясцінах такія атрады змагаліся на працягу дзевяці месяцаў у 1943—1944 гадах. Кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка рас- казаў:

— У той час у магілёўскім напрамку вяліся кровапралітныя баі па прарыве нямецкай абароны. На штурм цяжкіх і добра ўмацаваных участкаў абароны ворага кідалі штрафныя батальёны і роты. Іх воіны ішлі ў першых шарэнгах і таму неслі велізарныя страты.

Толькі ў Чавускім раёне дзейнічалі 11-ы асобны штрафны батальён і некалькі асобных вайсковых штрафных рот. Усе яны занесены на памятную дошку, якая замацавана на мемарыяльным камені.

Ініцыятыва ўсталявання памятнага знака належыць пошукавікам «Віккру». Чавускі райвыканкам тэту ідэю падтрымаў.

Адкрыццё знака — частка «Вахты памяці», якая праходзіць зараз у Магілёўскай вобласці. Дарэчы, у Быхаўскім раёне пошукавікі гэтым летам дасталі з зямлі рэшткі 17 чырвонаармейцаў. Знойдзены і два медальёны, адзін з якіх ужо ішн прачытаны. Героем, які загінуў на нашай зямлі, аказаўся Іван Кірылавіч Шутаў з хутара Шаўчэнка Запарожскай вобласці.