З мэтай захавання гістарычных, культурных, нацыянальных традыцый, патрыятычнага выхавання, прывіцця пачуццяў любові да малай радзімы 9 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы № 4 для вучняў пачатковых классаў прайшла завочная вандроўка «Край мой – гордасць мая».
Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй і сучасным станам свайго роднага горада Магілёва, яго непаўторнымі мясцінамі. Чытачам паведалі аб тым, што наш цудоўны край, маляўнічы, прыгожы, у нас багатая гісторыя і культура. Нагадалі старадаўнія часы, калі людзі насілі народную вопратку. Успомнілі і пра беларускія народныя стравы. Дзецям расказвалі пра тое, якія птушкі і жывёліны водзяцца ў нас, якія расліны растуць. Юныя чытачы завочна вандравалі па славутых мясцінах нашага горада, наведалі плошчу Славы, гарадскую Ратушу, Буйніцкае поле, паркі і скверпы і многія іншыя цудоўныя мясціны горада. Таксама разгадвалі крыжаванкі і рэбусы, удзельнічалі ў віктарынах, расказвалі аб тым, якія цікавыя мясціны горада яны наведалі.
Views: 31







