754 гады стаіць Магілёў над стромай Дняпра. Горад, які пабачыў пажары і княжацкія перадзелы, гераічныя бітвы і працоўныя подзвігі, захаваў свой беларускі каларыт і ўменне жыць з усімі мірна.
З асаблівай цікавасцю ўспрымаліся гараджанамі і гасцямі горада пляцоўкі «З беларускім каларытам» і «Гарады-пабрацімы: традыцыі дружбы ў дыялогу культур», якія падрыхтавала цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на адкрытай пляцоўцы па вул. Ленінскай. Тут можна было акунуцца ў атмасферу быту беларускай хаты, убачыць выставачныя вырабы знакамітых майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці Вольгі Сыцікавай, Алы Смаляковай і прыняць удзел у майстар-класах ад рамеснікаў.
Гульні «Кулінарнае кола», міні-квэст «Скарбніца роднай мовы» прыцягнулі знаўцаў беларускай мовы і далі магчымасць праявіць свае лінгвістычныя веды. Паспрабаваць густ «душэўнай гарбаты» можна было на дэгустацыі ад траўніцы Кацярыны Білаус. На майстар-класе «Падарунак ад прыроды» усе жадаючыя змаглі сплесці вянок, зрабіць падарунак з лугавога разнатраўя.
На Біблія-ЕХРО «Гарады-пабрацімы: традыцыі дружбы ў дыялогу культур» можна было ўбачыць экспанаты-сувеніры, якiя падаравалi сяброўскія дэлегацыі і ганаровыя госці нашага горада, даведацца пра новыя факты гісторыі пабрацімаў Магілёва.
І гэта толькі маленькая частка таго, што цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса прапануе сваім карыстальнікам. Аб праектах і мерапрыемствах, унікальных базах дадзеных краязнаўчай (http://csgpb.by/biblioteka/bazy-dannyh/) і гісторыка-патрыятычнай (http://goridcentr.csgpb.by/istorija-moej-semji/), (http://goridcentr.csgpb.by/stena-pamyati/) накіраванасці можна даведацца на сайце установы (http://csgpb.by/biblioteka/).
Дачыненне да шматвяковай беларускай спадчыны ўзвышае любога чалавека, дае апору і сілы для творчасцi. Запрашаем Вас пазнаваць нашу малую радзіму разам з намі!
Выкарыстаны фотаработы фатографа Марыны Мацюшэнкавай
Views: 47












