130 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча

9 снежня 2021 года – 130 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча

 І застаўся ты ў нашых душах,
Хоць навекі знік у палях,
Вечна светлы і вечна дужы,
Вечна юны, як наша зямля.
У. Караткевіч

Максім Багдановіч – адзін з самых любімых беларускіх паэтаў. Яго вершы прасякнуты любоўю да жыцця, тонкім адчуваннем прыгажосці, глыбокімі перажываннямі, напоўнены філасофскімі думкамі. Кожны яго твор моцна ўдзельнічае на чалавека, пранікае ў самую душу.

Віртуознае майстэрства Максіма Багдановіча, невычэрпны духоўны патэнцыял яго паэзіі ніводнага чытача не пакідаюць абыякавым.

Для ўсіх, хто цікавіцца творчасцю М.Багдановіча ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса арганізавана выстава-партрэт «Сведка часу, аддалены вякамі…».

 Выстава будзе дэманстравацца да 13 студзеня.

Запрашаем у бібліятэку.

 

 

Views: 44