audio–book «Раманс»

У гонар 130годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча мы прапануем вам новы audio–book «Раманс».

Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае (усяго 25 год), але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў.

Яго творчая спадчына – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Творца найперш беларускі, ён пісаў і на рускай, украінскай мовах, друкаваўся ў рускіх і ўкраінскіх выданнях.

З дзейнасцю Багдановіча звязана ідэйна-эстэтычнае і жанравае ўзбагачэнне нацыянальнай літаратуры. Максім Багдановіч не толькі распрацоўваў і творча выкарыстоўваў беларускія нацыянальныя фальклорныя і літаратурныя традыцыі, даказваў бясспрэчнасць эстэтычных магчымасцей роднай мовы, але імкнуўся максімальна ўзбагаціць іх здабыткамі іншых народаў. Адным з першых паэт ўзбагачаў нацыянальную літаратуру новымі для яе вершаванымі формамі і тэматычнымі накірункамі, перакладаў на беларускую мову творы класікаў сусветнай літаратуры.

Літаратуразнавец, паэт А. Лойка сцвярджаў: “Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык, – унікальная, фенаменальная з’ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох”.

Найбольш поўна М. Багдановіч праявіў сябе ў сферы паэзіі. Мы з гонарам прапануем вам яго незабыўную “Зорку Венеру”.

 

Прайшло 130 год, а рамантычны вобраз М. Багдановіча і яго “Зорка”,
 як і раней, кранаюць людзей да глыбіні душы.
Думаецца, так будзе і надалей!..

 

Просмотров: 59