З дзяцінства мы носім любоў у сваім сэрцы да роднай мовы, да Радзімы. Беларуская мова – гэта жывая і невычэрпная крыніца сакавітых слоў. Берагчы яе – значыць працягваць, развіваць гісторыю сваёй Бацькаўшчыны.
6 ліпеня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса прайшла інтэрактыўная гульня «З бабулінага куфэрка».
Удзельнікі разгадвалі загадкі, з задавальненнем «гатавалі» стравы беларускай кухні, складалі пазлы, гулялі ў беларускае лато. Усе атрымалі добры настрой.
Views: 107