7 ліпеня спаўнілася роўна 140 гадоў з дня нараджэння легенды беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Яго імя неразрыўна звязана з Беларуссю: вялікая колькасць вершаў, яскравая публіцыстыка, пераклады… Беларускі пя сняр пакінуў нам пасля сябе вялікую спадчыну.
Палымяны трыбун, пранікнёны лірык, удумлівы філосаф – ён яшчэ пры жыцці стаў духоўным лідэрам нацыі. У Купалавай творчасці злучаліся найлепшыя здабыткі народнай паэзіі і еўрапейская літаратурная традыцыя. Ён стаў выразнікам беларускага духу, яго слова аддана служыла адраджэнню Бацькаўшчыны, станаўленню беларускай дзяржаўнасці. Сёння яно жыве ў нашай мове і ў нашых сэрцах.
Прапануем вашай увазе верш «Спадчына» –
неўміручы гімн любові да нашай роднай Беларусі.
Views: 45



