Паважаныя чытачы і анлайн-карыстальнікі!
7 ліпеня 1882 г. – важная дата для літаратурнага сусвету – дзень нараджэння беларускага класіка Янкі Купалы (сапраўднае імя – Іван Дамінікавіч Луцэвіч). Нацыянальны паэт беларускага народа ўзняў беларускае мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала літаратура беларусаў, а творчасць паэта параўнялася з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры.
Менавіта сёння вялікаму пісьменніку Беларусі спаўняецца 140 год. Прапануем вам пазнаёміцца з інфармацыйнымі рэсурсамі аб жыцці і творчасці знакамітага творца беларускай літаратуры і яшчэ раз прачытаць яго славутыя творы.
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
Чытаць анлайн кнігі Янкі Купалы
Інтэрактыўны плакат аб жыцці і творчасці Янкі Купалы
Глядзець фільм «Паўлінка» па п’есе Янкі Купалы
Views: 158



