«Пад небам Купалы і Коласа: гісторыя аднаго сяброўства»

З 15 лістапада ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя Я. Коласа пачаўся юбілейны літаратурны марафон «Зноў родны кут пачуе словы сына», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа (у рамках імідж-праекта «Не змоўкне голас песняра»).

Так, 15 лістапада для вучняў 5 класса ДУА «Сярэдняя школа № 17» была праведзена экскурсія па юбілейнай выставе «Пад небам Купалы і Коласа: гісторыя аднаго сяброўства», якая прысвечана 110-годдзю сяброўства двух вялікіх паэтаў Беларусі – Я. Коласа і Я. Купалы. Дзеці пазнаёміліся не толькі з цікавымі фактамі з жыцця беларускіх класікаў. Выстава зацікавіла іх шматлікімі старадаўнімі фотаздымкамі, на якіх пісьменнікі адлюстраваны са сваімі роднымі, сябрамі і саратнікамі па пяру.

Пасля экскурсіі вучні прынялі ўдзел у квест-падарожжы «Дарога да Якуба Коласа» і пазнаёміліся з відэапрэзентацыяй «Якуб Колас: у душах, у сэрцах, у песнях».

Літаратурны марафон працягваецца да 20 лістапада. Запрашаем усіх зацікаўленых.
Даведкі па тэлефоне: 41-82-28.

 

 

 

Просмотров: 18