Акцыя “Адкрыем адзін аднаму сэрца”

27 лістапада ў бібліятэцы стартавала акцыя “Адкрыем адзін аднаму сэрца”, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў.

У межах акцыі прайшла сустрэча з даўнімі сябрамі, суполкай бацькоў дзяцей-інвалідаў “Новые горизонты”, а каб сустрэча прайшла цікавей і запамінальней для дзяцей, мы запрасілі ў госці магілёўскую пісьменніцу Галіну Пярун. Яна падрыхтавала лялечны спектакль па сваёй казцы “Як ліса гаспадыняй у дзеда была”.

Спектакль адбываўся на беларускай мове, але дзякуючы нагляднай дэманстрацыі дзеянняў герояў, хлапчукі і дзяўчынкі ўсё добра разумелі.

Пасля казкі кожны ўдзельнік меў магчымасць дакрануцца да лялек, паразмаўляць з аўтарам, атрымаць кнігу з даравальным подпісам. На прыканцы сустрэчы Галіна Сяргееўна падрыхтавала сюрпрыз: з далоняў прысутных дзяцей яна “намалявала” навагоднюю елку, а ўжо дзеці з дапамогай бацькоў расквецілі яе рознакаляровымі ліхтарыкамі. Ну, а калі пайшла размова пра Новы год, нельга было абыйсцісь без салодкіх падарункаў, якія таксама падрыхтавала пісьменніца.

Просмотров: 18