Да 215-гадовага юбілею Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Запрашаем аматараў беларускай кнігі

 Да 215-гадовага юбілею Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – беларускі пісьменнік, паэт, драматург, класік беларускай літаратуры, заснавальнік першага беларускага тэатра. Талент яго шматгранны – ён ставіў спектаклі, дзе быў сам рэжысёрам, акцёрам, музыкантам. Яго творчасць аказала вялікае ўздзеянне на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і сцэнічнага мастацтва.

На абанеменце цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса аформлена выстава-юбілей «Рамантык з Люцынкі», дзе прадстаўлены як творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, так і матэрыялы аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Выстава будзе дзейнічаць да 28 лютага.

 

 

 

 

Views: 111