Запрашаем на МОЎНЫ МАРАФОН у рамках Дня роднай мовы

21 лютага – цудоўная дата… У гэты дзень усе народы свету адзначаюць прыгожае свята – Міжнародны дзень роднай мовы. Для нас беларусаў, родная мова – беларуская – багатая, меладычная, ні з чым не параўнальная. 

«ДАКРАНІСЯ ДА СЭРЦА» – пад такой назвай 21 лютага на працягу ўсяго дня ў бібліятэках нашай установы будзе праходзіць МОЎНЫ МАРАФОН. 

Разнастайныя акцыі, конкурсы, прэзентацыі праектаў, спадзяемся, зацікавяць нашых карыстальнікаў і дазволяць адчуць радасць ад зносін на роднай мове.

На працягу дня ў бібліятэках-філіялах №1 імя Я. Коласа і № 2 імя І. Шамякіна пройдзе прэзентацыя адукацыйна-асветніцкага праекта «Навучальны дзень у бібліятэцы» запрашае…», у рамках якога ў інтэрактыўнай форме можна пазнаёміцца з творчасцю народных пісьменнікаў – Якуба Коласа і Івана Шамякіна і даведацца пра самыя цікавыя моманты з жыцця і творчасці аўтараў.

Кожны жадаючы зможа праявіць сябе ў займальных гульнях, квэстах, віктарынах у нашых «Гульнятэках па-беларуску».

Усіх захапляльных запрашаем прыняць удзел у акцыі «Літаратурныя хвілінкі» і праверыць сябе ў тэхніцы чытання на роднай мове. Чытаць мы будзем беларускую народную казку – добрую і павучальную.

Прыхільнікі беларускага змогуць атрымаць асалоду ад айчынных фільмаў і мультфільмаў, наведаўшы міні-відэазалы «Глядзім беларускае», прыняць удзел у майстар-класах па вырабе народных лялек, паспрабаваць сябе ў тэстах, сустрэцца з магілёўскімі пісьменнікамі, паслухаць пазнавальныя лекцыі ад прафесіяналаў пра родную мову і яшчэ раз пераканацца ў яе непаўторнасці і ўнікальнасці.

У гэты дзень мы дадзім старт займальнаму праекту «ГОДНАЕРАДНАЕ, або Чытай на роднай мове з задавальненнем». Рэалізацыя праекта будзе праходзіць на інстаграм-акаўнце «Кніга збірае сяброў» і будзе карысны маленькім чытачам і іх бацькам.

Таксама да свята мы запускаем анлайн-марафон «#заМІРнаеРОДНАЕ», тэма лютага – «Беларускія пісьменнікі». Умовы марафону вельмі простыя, галоўнае – любіць родную Беларусь і ганарыцца ёю.

Ну і, вядома, усім неабыякавым да літаратуры мы абяцаем цудоўнае падарожжа па беларускіх кнігах пад агульнай назвай «Асалода чытання».

І, як заўсёды, за самым займальным можна сачыць у ФОТАдзённіку #Моўнымарафон у сац. сетках «Вконтакте» і «Instagram».

Таму, чакаем вас у нашых бібліятэках!

 І давайце разам ганарыцца нашай цудоўнай роднай мовай!

Просмотров: 130