Да Дня роднай мовы – ІНТЭРАКТЫЎНЫ ПЛАКАТ «Песня пра зубра»

Паважаныя чытачы!

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса прапануе Вашай увазе інтэрактыўны плакат Мікола Гусоўскі «Песня пра зубра».

Сёлета наша ўвага звернута на знакамітую паэму «Песня пра зубра», якая 500 гадоў таму выйшла з друку, а 50 гадоў таму яе ўпершыню пераклалі на беларускую мову.

Мікола Гусоўскі займае знакавае месца ў гісторыі беларускай культуры — асоба загадкавая і таямнічая. У многім Гусоўскі падобны на Скарыну. Мы не ведаем дакладна, калі нарадзіўся і калі памёр самы славуты лацінамоўны паэт Беларусі 16 стагоддзя. У беларускай навуцы ўстаялася дата нараджэння Гусоўскага — каля 1470 года. 550-годдзе з дня нараджэння паэта мы адзначалі ў 2020 годзе.

Паэма «Песня пра зубра» змяшчае адну з першых згадак у літаратуры пра беларусаў, пра іх заняткі, звычаі і вераванні. У лірыка-эпічным творы ўтрымліваецца каштоўная інфармацыя пра жывёльны свет Беларусі канца 15 – пачатку 16 стагоддзя, дадзена яркае апісанне жыцця ўнікальных жывёл — зуброў, разгледжана тагачасная палітычная сітуацыя, як унутры краіны, так і за мяжой.

Вельмі доўга можна казаць аб гэтым высокамастацкім творы, але лепш з ім пазнаёміцца асабіста,
альбо ўзнавіць у памяці яго змест, а для гэтага запрашаем у бібліятэкі нашага горада.

 

Просмотров: 153