КНІЖНАЯ ВЫСТАВА “Дзіўная, родная мова мая”

Родная, найпрыгажэйшая мова!
Як жа цябе не любіць?
Мова дзядоў і дзяржавы аснова,
Вечна павінна ты жыць!
Вольга Нячаева

У свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць свая родная мова на якой ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. У рамках правядзення Дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага ва ўсім свеце, у чытальнай зале для наведвальнікаў бібліятэкі была арганізавана тэматычная кніжная выстава “Дзіўная, родная мова мая”.

На  кніжнай выставе прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. Тут можна пазнаёміцца з вядомымі з дзяцінства мастацкімі творамі беларускіх песняроў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа, І. Шамякіна і іншых. А таксама з энцыклапедычнымі выданнямі па гісторыі беларускага кнігадрукарства, біяграфіямі беларускіх асветнікаў, паэтаў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Амаль усе кнігі, прадстаўленыя на выставе, выданыя на беларускай мове, ілюстраваны, а галоўнае – даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку.

Валодайце і ганарыцеся нашай роднай, беларускай  МОВАЙ!

Выстава будзе дэманстравацца да 5сакавіка!

Просмотров: 231