ВЫСТАВА-РЭКЛАМА «Новыя імёны на кніжнай паліцы»

Вядома, што ад першых гадоў жыцця ў многім залежыць, якім вырасце чалавек, як складзецца яго лёс. І важная роля ў працэсе фарміравання будучай асобы належыць літаратуры, кнізе. Яна ўзбагачае мову, знаёміць з навакольным светам, выхоўвае любоў да роднага слова, да прыроды, да працы, да ўсяго ўзвышанага і прыгожага.

На абанеменце цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса аформлена выстава-рэклама «Новыя імёны на кніжнай паліцы». Тут можна знайсці кнігі беларускіх пісьменнікаў рознай тэматыкі, як для самых юных карыстальнікаў, так і для дарослых.

Запрашаем аматараў беларускай кнігі!

Выстава будзе працаваць да 30 сакавіка.

 

Views: 111