У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса прайшло шмат цікавых сустрэч з беларускімі пісьменнікамі і заўсёды вялікім падарункам бібліятэцы былі кнігі з аўтографам аўтара.
Ганаровае месца ў фондзе цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса займаюць выданні з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў.
На абанеменце аформлена выстава-аўтограф «Незабыўныя сустрэчы», на якой прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў з аўтографам: Іскрова Л.У., Казакова В.М., Пярун Г.С., Катлярова І.Г. і іншыя.
Запрашаем аматараў беларускай кнігі на выставу, дзе кнігі можна не толькі пагартаць, але яшчэ ўзяць дадому і пачытаць.
Выстава будзе працаваць да 30 красавіка.
Views: 54




