ЛІНГВАМАЗАІКА «МАЯ МОВА – МОЙ СВЕТ, МАЯ ДУША»

21 лютага – асаблівая дата – дзень РОДНАЙ МОВЫ! Гэта свята нагадвае нам яшчэ раз пра яе важнасць, унікальнасць і прыгажосць. Беларуская мова – гэта не толькі інструмент камунікацыі, але і жывая спадчына, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Яна адлюстроўвае гісторыю, культуру і традыцыі беларускага народа.

Запрашаем усіх адзначыць разам з намі гэту падзею і прыняць удзел у лінгвамазаіцы «Мая мова – мой свет, мая душа».

На працягу дня кожнага чакаюць мноства мерапрыемстваў, якія нікога не пакінуць абыякавымі.

Давайце знаёміцца падрабязней!

Адкрые гэты дзень творчая сустрэча з цудоўнай беларускай пісьменніцай Жаннай Міус, якая адбудецца ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле №10 (вул. Каліноўскага, 27А). 

У 12.00 цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса (вул. Першамайская, 30) запрашае на лінгваквэст «МОВА», у якім кожны паспрабуе адкрыць для сябе родную мову з розных бакоў. Вас чакаюць 4 дзіўныя пляцоўкі: «Чароўная лялька», «Моўны перапынак», «У госці да беларускіх страў», «Кошык весялосці».

Адчыне свае дзверы для яшчэ адной сустрэчы з таленавітым аўтарам Алёнай Беланожка і дзіцячая бібліятэка-філіял імя А.С. Пушкіна ў 15.00 (пр-т Пушкінскі, 36).

Але і гэта яшчэ не ўсё!

Кожная бібліятэка горада падрыхтавала шмат мерапрыемстваў «З любоўю да роднага слова» – жывых, незвычайных, творчых, і, самае галоўнае, на нашай роднай беларускай мове. А гэта: гучнае чытанне і паказ спектакля беларускай народнай казкі «Пшанічны каласок» (бібліятэка-філіял №2 імя І. Шамякіна, вул. Якубоўскага, 23), моўны інтэрактыў «Слова да слова – будзе мова» (бібліятэка-філіял №6, пр-т Шміта, 28), акцыя «Давайце чытаць беларускую кнігу» (дзіцячая бібліятэка-філіял №8) і інш.

Для жадаючых праверыць і паглыбіць свае веды роднай мовы, запрашаем наведаць інтэрактыўную пляцоўку «разМОВА» з вялікай колькасцю цікавых і захапляльных заданняў.

Аматарам весела праводзіць час сурацоўнікі бібліятэк падрыхтавалі скарбонку гульняў з шэрагам розных віктарын, турніраў, марафонаў і інш.

 У анлайн-рэжыме адбудзецца знаёмства з мясцовым майстрам слова – Святланай Івановай у  рамках праекта «#Паэтычны_лiхтарык» на інстаграм-акаўнце «bibliot6», а таксама прапануем напісаць сваю ўласную казку, выкарыстоўваючы нейрасетку. Пост з алгарытмам стварэння казкі будзе размешчан у гэты дзень на інстаграм-акаўнце «#БиблиотекиМогилева».

Ну і, вядома, усім неабыякавым да айчыннай літаратуры мы абяцаем цудоўнае падарожжа па беларускіх кнігах пад агульнай назвай бібліягід «Сустрэча з беларускай кнігай».

 Чакаем вас у нашых бібліятэках!

 Давайце разам святкаваць ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВАЙ!

Больш падрабязна з праграмай знаёмцеся тут.

Просмотров: 73