Лінгвамазаіка «Мая мова – мой свет, мая душа» ў бібліятэцы-філіяле №6.

21 лютага ў Мiжнародны дзень роднай мовы, у рамках лiнгвамазаiкi «Мая мова – мой свет, мая душа» у бiблiятэцы-фiлiяле №6 прайшоу шэраг святочных мерапрыемстаў для наведвальнiкаў.
Амаль на парозе бiблiятэкi ўсiх гасцiнна сустракаў лiтаратурны падворак «Беларускi хутарок», дзе кожны жадаючы змог паўдзельнiчаць у моўным iнтэрактыве «Слова да слова – будзе мова», адгадваючы загадкi, адказваючы на пытаннi вiктарын, чытаючы хуткамоўкi i г.д.
Моўныя хвiлiнкi «Мова родная – мова модная» прыйшлiся да спадобы дзецям, яны з задавальненнем чыталi ўслых свае любiмыя беларускiя вершы.
Кожнаму ў гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі прапанавана скласцi моўны квiлт «Смак роднай мовы», дзе на каляровых квiтках яны пiсалi самыя добрыя i шчырыя  словы на роднай мове.
Маленькiя чытачы паўдзельнiчалi ў лiнгвагульне «Ад музыкi да слова», дзе згодна правiлам гульнi, пераможцам стаў той, хто назваў больш за ўсіх беларускiх слоў.
«Бабуля казала…» пад такой назвай прайшлi этна-пасядзелкi з выхаванцамi ўстановы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Кастрычнiцкага раёна г. Магiлёва». У цеплай, сяброўскай атмасферы госцi сустрэчы знаёмiлiся з беларускай спадчынай.
У ходзе правядзення турнiра знаўцаў роднай мовы «Аб мове ад А да Я», яго ўдзельнiкi, навучэнцы 6-га класса ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Магiлёва», праявiлi цуды кемлiвасцi i эрудыцыi ў пошуках адказаў на пытаннi гульнi i выпаўненне заданняў турнiра.
У гэты дзень у сацыльнай сеткі Інстаграм стартаваў кразнаўчы iнтэрнэт-праект «#Паэтычны_лiхтарык», яго першы выпуск – анлайн-знаёмства «Галiна Iванова i яе вершаў цудоўны гук».
Таксама ў Мiжнародны дзень роднай мовы для чытачоў былi арганiзаваны кнiжныя выставы: «Пявучы голас роднай зямлi», «Беларуская кнiга – гэта цiкава».
На працягу ўсяго дня ў памяшканнi бiблiятэцы гучала беларуская музыка i дэманстравалiся беларускiя мультыплiкацыйныя i кароткаметражныя фiльмы.

Просмотров: 8