БІБЛІЯНОЧ – 2024. РАСКАЗВАЕМ І ПАКАЗВАЕМ, ЯК ГЭТА БЫЛО.

Раз у год у красавіку месяцы ў дзясятках бібліятэк краіны не тое, што дазваляўся, але нават вітаўся шум і весялосць, бо менавіта ў гэты час праводзілася рэспубліканская акцыя «Бібліяноч». Падзея была прымеркавана да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, які быў заснаваны ЮНЕСКА ў 1995 годзе і штогод адзначаецца 23 красавіка.

Удзельнікам акцыі стала і Бібліятэка-філіял №9 імя Я. Купалы, дзе 19 красавiка 2024 года с 17.00 па 20.00 запрашала ўсіх жадаючых на Казачную ноч Янкі Купалы, прысвечаная творчасці вялікага беларускага класіка.

Для ўсіх аматараў інтэлектуальнага вольнага часу была падрыхтавана квэсторыя «Таямнічы Янка» з разнастайнымі інтэрактыўнымі пляцоўкамі: «З Купалам у сэрцы», вядучым якой стала супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (г. Мінск), «Вячоркі», дзе можна было навучыцца танцаваць нацыянальны беларускі танец, «Карчма ў Купалы» – дыгустацыя страў, якія кожны змог паспрабаваць адказаў правільна на розныя пытанні, «Сузор’е душы» – варажба па кнігам Янкі Купалы і інш.

Напрыканцы мерапрыемства ўсіх гасцей парадаваў канцэрт беларускай песні вакальнага ансамбля «Вераснёвіца» пад кіраўніцтвам А. Багданавай (Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №7), модны паказ адзення з лёну ад сучаснай сямейнай майстэрні магілёўскіх кутюр’е Святланы Цімашэнка і Аляксандры Барысенка і студыі моды і дызайна «AVAmoda», а таксама ўзнагароджанне пераможцаў квэсторыі.

Хочацца сказаць словы вялікай падзякі ўсім, хто прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні БІБЛІЯНОЧЫ – 2024!

А зараз прапануем паглядзець ФОТАЗДЫМКІ са свята!

Просмотров: 58