Літаратурна-патрыятычная гадзіна «Апалены золак»

4 мая ў бібліятэцы-філіяле №1 ім. Я. Коласа ў межах імідж-праекта «Не змоўкне голас песняра» для вучняў 8 класаў ДУА «Сярэдняя школа №17 г. Магілева» была праведзена літаратурна-патрыятычная гадзіна «Апалены золак».

Вучні пазнаеміліся з жыццем і творчасцю класіка беларускай літаратуры Я. Коласа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У сваіх вершах, публіцыстычных артыкулах гэтага перыяду паэт услаўляў патрыятызм, гераізм савецкіх людзей, выкрываў чалавеканенавісніцкую сутнасць фашызму. Мерапрыемства суправаджалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі «Сын зямлі беларускай».

Просмотров: 29