Выстаўка творчых работ «Цуд зімовых святаў»

Зусім хутка распачнуцца чароўныя зімовыя святы! Гэта час цёплых успамінаў, светлых традыцый і асаблівай атмасферы, якая аб’ядноўвае.

У вокнах нашай бібліятэкі адкрылася выстаўка творчых работ «Цуд зімовых святаў» навучэнцаў i майстроў УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прамыслова-тэхналагічны каледж».

Тут кожны можа ўбачыць, як маладыя таленты перадаюць дух беларускіх калядных традыцый, зімовых абрадаў і таго самага хвалюючага настрою свята.

Выстаўка будзе радаваць магілёўчан і гасцей горада да самага заканчэння зімовых свят (19 студзеня).

Запрашаем акунуцца ў свет беларускага каляднага фальклору і адчуць сапраўдны цуд!

Views: 49