Літаратурная гадзіна «Чалавек вялікай душы і таленту» да 105-годдзя з дня нараджэння І.П.Шамякіна

29 студзеня ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя Я.Коласа адбылася літаратурная гадзіна «Чалавек вялікай душы і таленту», прымеркаваная да 105-годдзя з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 17».

Падчас сустрэчы навучэнцы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам вядомага беларускага пісьменніка, абмеркавалі яго найбольш значныя творы, даведаліся пра ўнёсак І.П.Шамякіна ў развіццё беларускай літаратуры. Дапаўненнем паслужыла кніжная выстава «Шамякін: лёс, час, чалавек», прадстаўленая творамі пісьменніка розных гадоў. Літаратурная гадзіна спрыяла фарміраванню цікавасці да нацыянальнай культуры і выхаванню павагі да літаратурнай спадчыны Беларусі.

Views: 51