Творчая сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Жаннай Міус

21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў абвешчаны 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА і з лютага 2000 пачаўся яго святочны шлях.

У рамках надыходзячай падзеі на базе ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва імя М.Ф. Сафонава» прайшла творчая сустрэча дзіцячай пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, члена Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы – Жанны Міус з вучнямі 7-9 класаў.

Мерапрыемства стала яркай і запамінальнай падзеяй. Гучалі вершы на роднай мове ў дэкламаванні аўтара, прысвечаных жанчынам Беларусі, лёс якіх пакінуў незабыўны след у гістарыі краіны. Яскравым момантам стала прэзентацыя новай кнігі аповесцей і апавяданняў «Душа жывога», якая прысвечана ўзаемаадносінам людзей і жывёл. Пісьменніца падзялілася сваімі думкамі пра тое, што падштурхнула яе да напісання гэтых твораў. Дзеці пільна слухалі, задавалі пытанні, на якія Жанна Віктараўна з ахвотай адказвала. Кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў салодкі пачастунак, а ўсе жадаючыя змаглі набыть кнігі з аўтографам і пажаданнямі ад аўтара.

Такім чынам, сустрэча стала не толькі магчымасцю бліжэй пазнаёміцца з творчасцю таленавітай пісьменніцы, але і ўзбагаціла душы вучняў любоўю да роднай мовы і культуры. Надыходзячая падзея нагадала ўсім нам пра важнасць захавання і папулярызацыі беларускай мовы, а таксама пра тое, што слова і літаратура здольныя аб’ядноўваць людзей і натхняць на добрыя справы.

Views: 149