Хвіліны радаснага чытання «Зноў родны кут пачуе словы сына»

20 сакавіка у  межах імідж-праекта «Не змоўкне голас песняра» для вучняў 1 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Магілева імя Героя Савецкага Саюза А.А.Мельнікава» адбыліся хвіліны радаснага чытання «Зноў родны кут пачуе словы сына».

Мерапрыемства было накіравана на далучэнне дзяцей да чытання і выхавання любові да роднага слова, а таксама больш падрабязней пазнаёміць з творамі для дзяцей Я.Коласа. Маленькія чытачы з цікавасцю слухалі творы пісьменніка, знаёміліся з прыгожымі радкамі пра родны край, сям’ю і матчыну мову.

Падчас сустрэчы ўсе чыталі вершы, дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Сустрэча падарыла шмат пазітыўных эмоцый і адкрыла чароўны свет беларускага слова.

Views: 16