Гадзіна казак Якуба Коласа «А пачнём мы казку так…»

У  межах імідж-праекта «Не змоўкне голас песняра» для дзяцей 3-4 классаў ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва» было арганізавана цікавае і пазнавальнае мерапрыемства гадзіна казак Якуба Коласа «А пачнём мы казку так…» з маленькім тэатрам на стале.

Юныя ўдзельнікі пазнаёміліся з казкай «Рак-вусач» – павучальнай гісторыяй, якая вучыць любові да жыцця, цікавасці да навакольнага асяроддзя.

Казка ажыла дзякуючы выразнаму чытанню і тэатралізаванай пастаноўцы. З дапамогай настольнага тэатра дзеці змаглі не толькі пачуць твор, але і ўбачыць яго герояў, што зрабіла ўспрыманне казкі больш яркім і эмацыянальным.

Мерапрыемства падаравала прысутным шмат пазітыўных эмоцый і пакінула цёплыя ўражанні.

Views: 3