22 мая у межах імідж-праекта «Не змоўкне голас песняра» для вучняў 2-х класаў група падоўжанага дня ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Магілева» прайшоў завочны экскурс «Пуцявінамі песняра», прысвечаны творчасці Якуба Коласа.
Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю народнага песняра Беларусі, даведаліся цікавыя факты пра яго дзяцінства, вучобу і літаратурную дзейнасць. Вучні здзейснілі своеасаблівае падарожжа па старонках твораў Якуба Коласа, пазнаёміліся з героямі яго апавяданняў і вершаў.
З вялікай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі ўрыўкі з твораў пісьменніка, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў гульнявых заданнях.
Views: 8







