14 жніўня зноў у публічных бібліятэках нашага горада ў рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» прайшлі цікавыя, займальныя і вельмі карысныя мерапрыемствы. Усе яны былі прысвечаны нашай роднай Беларусі, яе прыродзе, культуры, традыцыям і гістарычнай спадчыне.
Удзельнікі разгадвалі беларускія прыказкі і прымаўкі, чыталі беларускія вершы, знаёміліся з цудоўнымі кнігамі беларускіх аўтараў, успаміналі беларускія словы і цікавыя моўныя факты. Такія сустрэчы дазваляюць яшчэ больш адчуць энергетыку беларускага слова, бо сапраўды, – няма лепей роднай мовы!
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да нашых штотыднёвых мерапрыемстваў, каб зрабіць сваю мову яшчэ больш яркай і багатай.
Просмотров: 12


















