25 верасня для навучэнцаў групы падоўжанага дня ГУА «Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва» прайшоў займальны эрудыт-круіз «У загадкавай краіне Коласа», прысвечаны творчасці выдатнага беларускага пісьменніка, паэта і драматурга Якуба Коласа.
Падчас мерапрыемства навучэнцы адправіліся ў пазнавальнае падарожжа па старонках твораў пісьменніка. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі, успаміналі герояў вядомых твораў аўтара, выконвалі цікавыя заданні і дэманстравалі свае веды пра жыццё і творчасць песняра.
Навучэнцы не толькі праверылі свае веды, але і даведаліся шмат новага пра творчы шлях Якуба Коласа, яго ўклад у беларускую літаратуру і культуру.
Просмотров: 8







