30 кастрычніка ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя Якуба Коласа, напярэдадні дня нараджэння паэта, імя якога носіць бібліятэка, адбылася літаратурная вандроўка «Беларускай песні ўладар», удзельнікамі якой сталі вучні 6-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 17 г.Магілёва».
Школьнікі даведаліся пра дзяцінства пісьменніка, яго жыццёвы шлях і неацэнны ўклад у скарбніцу беларускай літаратуры.
Асаблівую цікавасць выклікалі вершы і творы пісьменніка, у якіх адлюстраваны прыгажосць беларускай прыроды, мудрасць народа, шчырыя чалавечыя пачуцці і любоў да Радзімы. Удзельнікі змаглі бліжэй пазнаёміцца з літаратурнай спадчынай класіка і зразумець, чаму яго называюць песняром беларускай зямлі.
Просмотров: 5






