24.10.2019
У рамках мэтавага праекта “Роднай мовы пералівы” для навучэнцаў СШ № 5 адбыўся турнір “Знаўцы роднай мовы”. Хлапчукі і дзяўчынкі спаборнічалі паміж сабой, паказваючы веды беларускай мовы. Яны прынялі ўдзел у конкурсах: “Літара Ў”, “Вежліва вітаю”, “Складзі слова”, “Растлумач паняцце”, “Беларускія загадкі” і інш. У канцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творамі беларускай паэтэсы Эдзі Агняцвет, прачыталі яе вершы.