25.02.2020
«Мова — гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ, родную зямлю. Той, хто не паважае роднай мовы, той не паважае роднага народа» — так гаварыў вядомы беларускі пісьменнік Іван Мележ.
Такімі словамі у бібліятэцы-філіале № 4 им. М. Лермантава пачаўся моўны практыкум «Як сказаць па-беларуску?». Прысутныя, а гэта вучні 6 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа №31 г. Магілева» дакрануліся да крыніц беларускай мовы, ўспомнілі беларускія загадкі і прыкметы, жарты і лічылкі, а таксама вершы, казкі, апавяданні беларускамоўных аўтараў, папрактыкаваліся ў перакладзе слоў, прыказак і прымавак на беларускую мову. На мерапрыемстве панавалі кемлівасць, гумар, артыстызм. Вучні праявілі сябе сапраўднымі знаўцамі роднай мовы
→