Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина
На працягу студзеня бібліятэка прымала ўдзел у агульнасістэмным бібліятэчным праекце «Жыве ў вяках беларускае слова». Тэма месяца: “Магілёўшчына – жамчужына Беларусі”.
На працягу ўсіх чацвяргоў праходзілі: Краязнаўчая гадзіна “Сем цудаў Магілёўшчыны”, на якой сваё знаёмства з цудамі прыроды дзеці пачалі з Блакітнай крыніцы, пазнаёміліся з легендай Заазерскага запаведніка, асвяжыліся ў Дубоўскім каскадзе азёр, прайшліся па батанічнаму помніку прыроды «Сосны-гіганты», пабывалі ў Вепрынскай дубраве, зазірнулі ў Кагальны калодзеж, наведалі турыстычны комплекс «Лысая гара».
Усё мерапрыемства суправаджалася паказам электроннай прэзентацыі «Разнакаляровасць роднага краю».
А дзякуючы выставе «Магілёўшчыне прысвячаецца» дзеці змаглі пазнаёміцца з літаратурай пра Магілёўскі край і г.Магілёў.
У дарослай чытальнай зале працавала інфармацыйная зона “Мой край — Магілёўшчына”. На дарослым абанеменце была аформлена інфармацыйная паліца “Магілёўшчыне прысвячаецца”.
На выставах прадстаўлены кнігі, якія былі прысвечаны гісторыі, сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму жыццю Магілёўскай вобласці. Таксама была прадстаўлена літаратура аб непаўторнай архітэктуры Магілёва і гарадах вобласці, велічных рэках — Днепр, Бярэзіна, Сож, жывапісных садова-паркавых ансамблях. Аднак гонарам вобласці можна лічыць не толькі архітэктуру і жывапісную прыроду, але і жыхароў, якія сваёй доблеснай працай услаўляюць яе не толькі ў рэспубліцы, але і за яе мяжой. Таксама хочацца адзначыць, што карыстальнікі бібліятэкі на дадзеных выставах знаёміліся з творамі пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў, чыё жыццё непасрэдна звязана з Магілёўскай вобласцю.